Рэчыцкі сельсавет (Чэрыкаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэчыцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Чэрыкаўскі раён
Уключае 14 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Рэчыца
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 626
Плошча
  • 129,463 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 2243
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Рэ́чыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Рэчыца.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чэрыкаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. З 16 верасня 1959 года ў складзе Крычаўскага раёна. 24 чэрвеня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Глінскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Краснапольскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — Крычаўскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — адноўленага Чэрыкаўскага раёна. 23 снежня 2009 года ў склад сельсавета з Сормаўскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Багданаўка, Вымач, Глінь, Зоры, Латышчына, Ляшчэвіна, Масткова і Ямкі)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 626 чалавек[3], з іх 97,1 % — беларусы, 2,4 % — рускія[4].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.