Язёрскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Язёрскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Чэрыкаўскі раён
Уключае 22 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Язёры
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
18 лютага 1972
Дата скасавання 8 ліпеня 1960
Насельніцтва (2019) 1 587
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Язё́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Язёры.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чэрыкаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. Пасля вайны цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Прыпёчына. З 16 верасня 1959 года ў складзе Крычаўскага раёна. 8 ліпеня 1960 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Сормаўскага сельсавета[1].

18 лютага 1972 года зноў утвораны ў Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці БССР у складзе 19 населеных пунктаў (Бакаў, Вербеж, Вінаград, Грыўкі, Заазер’е, Звязда, Карпаўскі, Міхлін, Новая Слабада, Новы Свет, Поліпень, Прыпёчына, Рагаліна, Рамідоўшчына, Ржавец, Сакалоўка, Селішча, Шыманы і Язёры), якія ўваходзілі ў склад Сормаўскага сельсавета[2]. 30 жніўня 1993 года ў склад сельсавета з Лабанаўскага сельсавета перададзены вёскі Гіжня, Доўгая, Дубраўка, Лобча і Рынкоўка.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1961 чалавек[3], з іх 96,9 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 0,6 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 1587 чалавек[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.