Каўлякоўскі сельсавет
Каўлякоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Бешанковіцкі раён |
Уключае | 41 населены пункт |
Адміністрацыйны цэнтр | Крывое Сяло |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2009) | 747 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Каўляко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2008 года вёска) Крывое Сяло.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Каўлякі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бешанковіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Віцебскай вобласці. У 1938 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Крывое Сяло. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Навікоўскага сельсавета (21 населены пункт: Альшанікі, Аўхіменкі, Барэц, Белькава, Бондарава, Бялянкава, Васток, Гаравыя, Дубінкі, Загор’е, Зарэчча, Застарынне, Звязда, Кародзіна, Кудраўка, Любічы, Мясаеды, Навікі, Полькавічы, Свярдлы і Старына)[1]. 26 сакавіка 1973 года ў склад Бешанковіцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Альшанікі, Бондарава, Гаравыя і Полькавічы)[2]. 13 студзеня 1984 года ў склад сельсавета з Бешанковіцкага сельсавета перададзены 20 населеных пунктаў (вёскі Альшанікі, Бондарава, Бонькі, Вусы, Гаравыя, Дворышча, Доўгія, Заграмадзіна, Заручэўе, Кавалеўшчына, Мамойкі-II, Мурашкі, Полькавічы, Саўчонкі, Узрэчча, Харакова, Харкавічы, Юдзіна, Яцукі і пасёлак Заводскі), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дразды, сельсавет перайменаваны ў Драздоўскі[3]. 18 ліпеня 1985 года сельсавет перададзены ў склад Шумілінскага раёна.
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 747 чалавек[4], з іх 91,8 % — беларусы, 6,8 % — рускія, 0,7 % — украінцы[5].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 13 студзеня 1984 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1984, № 9 (1779).
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.