Казьянскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Казьянскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Шумілінскі раён
Уключае 16 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Казьяны
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
12 студзеня 1968
Дата скасавання 18 сакавіка 1963,
26 верасня 2002
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Казья́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Казьяны.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Сіроцінскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Сіроцінскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 1 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Старынскага сельсавета (5 населеных пунктаў: Вугальніца, Глісцінец, Зальхаўе, Запалянка і Роўнае)[1]. 23 лістапада 1961 года Сіроцінскі раён перайменаваны ў Шумілінскі. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Полацкага раёна. 18 сакавіка 1963 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Обальскага сельсавета (5 населеных пунктаў: вёскі Вугальніца, Глісцінец, Зальхаўе, Запалянка, Роўнае) і Пралетарскага сельсавета Гарадоцкага раёна (8 населеных пунктаў: вёскі Гапонава, Гульбішча, Казьяны, Карлава, Красамай, Панячына, Прудок і Скаціца)[2].

12 студзеня 1968 года Казьянскі сельсавет утвораны зноў у складзе Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Казьяны ў складзе 31 населенага пункта Мішневіцкага сельсавета (Баравая, Гапонава, Гарадзішча, Гарэлая Града, Глушыца, Гульбішча, Заложнае, Замосце, Заполле, Зацішша, Казьяны, Калышкі, Канцы I, Канцы II, Карлава, Корасць, Красамай, Краснаполле, Куксы, Панамары, Панячына, Прудок, Саломенка, Скаціца, Слесары, Ставіца, Сураўні, Трухоўка, Хрыпкі, Ціжма і Шавекі) і 5 населеных пунктаў Обальскага сельсавета (Вугальніца, Залессе, Зальхаўе, Запалянка, Роўнае)[3]. 26 верасня 2002 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Мішневіцкага сельсавета[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 16 населеных пунктаў: Гарэлая Града, Глушыца, Гульбішча, Заложнае, Запалянка, Заполле, Казьяны, Калышкі, Красамай, Панамары, Роўнае, Скаціца, Ставіца, Сураўні, Хрыпкі і Шавекі.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 9.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 студзеня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 6 (1200).
  4. Решение Витебского областного Совета депутатов от 26 сентября 2002 г. № 162 Об упразднении Козьянского сельсовета и изменении границ Мишневичского сельсовета Шумилинского района Витебской области

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.