Язвінскі сельсавет (Шумілінскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Язвінскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Шумілінскі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Язвіна
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 8 красавіка 2004
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Я́звінскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Язвіна.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Пагарэліцкі сельсавет[1] у складзе Сіроцінскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Пагарэліца. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Сіроцінскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Язвіна. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Жаробыцкага сельсавета[2]. 1 красавіка 1960 года ў склад Сіроцінскага сельсавета перададзены 20 населеных пунктаў (Альшанка, Барсукі, Бубны, Грабніца, Града, Грышаны, Дворышча, Ермачкі, Зачэрнае, Казаногава, Касцюкі, Мазурына, Мішчанкі, Навасёлкі, Новая Дзярэўня, Самусяты, Слабада, Сянькова, Філіпенкі і Чысці), а ў склад сельсавета з Лескавіцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Башні, Будавесць, Саладухі Палявыя і Саладухі Пушчавыя)[3]. 23 лістапада 1961 года Сіроцінскі раён перайменаваны ў Шумілінскі. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Полацкага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Шумілінскага раёна. 19 красавіка 1973 года сельсавет перайменаваны ў Язвінскі[4]. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Светласельскага сельсавета[5].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў: вёскі Башні, Дубраўскае, Завяззе, Лажок, Мазекі, Полцева, Саладухі Пушчавыя, Ужляціна, Цербяшова і Язвіна.

Зноскі

  1. У дакументах часта сустракаецца памылковы варыянт — Пагарэлецкі сельсавет
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 9.
  4. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 19 красавіка 1973 г. Аб перайменаванні Пагарэлецкага сельсавета Шумілінскага раёна і Парэцкага сельсавета Расонскага раёна Віцебскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  5. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.