Парыжскі політэхнічны інстытут
Выгляд
Парыжскі політэхнічны інстытут | |
---|---|
фр.: Institut polytechnique de Paris | |
Арыгінальная назва | фр.: Institut polytechnique de Paris |
Міжнародная назва | англ.: Polytechnic Institute of Paris |
Заснаваны | 2019 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Парыж |
Сайт | ip-paris.fr |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Парыжскі політэхнічны інстытут (фр.: Université Paris-Saclay) — французская дзяржаўная эксперыментальная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Парыжы.
Агульная характарыстыка
Установа, якая аб'ядноўвае 5 вядучых вышэйшых інжынерных школ Францыі, была створана 31 мая 2019 года на базе політэхнічнага інстытута, заснаванага яшчэ ў 1794 годзе.
Парыжскі політэхнічны інстытут аб'ядноўвае:
- Парыжскую політэхнічную школу,
- Нацыянальную вышэйшую школу перадавых тэхналогій,
- Нацыянальную школу статыстыкі і эканамічнага адміністравання,
- Нацыянальную вышэйшую школу тэлекамунікацый і інш.
З-за статусу інстытута як эксперыментальнай установы, установы-кампаненты пакуль захоўваюць сваю юрыдычную самастойнасць.