Парыж-Саклейскі ўніверсітэт
Парыж-Саклейскі ўніверсітэт | |
---|---|
фр.: Université Paris-Saclay | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | фр.: Université Paris-Saclay |
Міжнародная назва | англ.: Paris-Saclay University |
Заснаваны | 2019 |
Размяшчэнне | Парыж |
Сайт | universite-paris-saclay.fr |
![]() |
Парыж-Саклейскі ўніверсітэт (фр.: Université Paris-Saclay) — французская дзяржаўная эксперыментальная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Парыжы.
Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]
Універсітэт заснаваны 6 лістапада 2019 года як дзяржаўная эксперыментальная ўстанова навуковага, культурнага і прафесійна-адукацыйнага характара. Ён з’яўляецца адным з 12 парыжскіх універсітэтаў, спадчыннікам Універсітэта Парыж-Поўдзень.
Да лістапада 2019 года Парыж-Саклейскі ўніверсітэт быў супольнасцю універсітэтаў і ўстаноў. Яго першапачатковая мэта складаецца ў тым, каб стаць цэнтрам навучання і даследаванняў прамысловага кластара Парыж-Сакле.
У перспектыве ўніверсітэт павінен зліцца з двума сваімі асацыяванымі членамі, Версальскім універсітэтам і Універсітэтам Эўры, у 2025 годзе.