Універсітэт Парыж VIII
Універсітэт Парыж VIII Венсен – Сэн-Дэні (Парыж VIII) | |
---|---|
фр.: Université Paris 8 Vincennes-Saint-Denis | |
Арыгінальная назва | фр.: Université Paris 8 Vincennes-Saint-Denis |
Міжнародная назва | англ.: University of Paris 8 Vincennes-Saint-Denis |
Заснаваны | 1969 |
Тып | дзяржаўная ВНУ |
Студэнты | 22 023[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Парыж |
Сайт | univ-paris8.fr |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Універсітэт Парыж VIII Венсен – Сэн-Дэні (фр.: Université Paris 8 Vincennes-Saint-Denis) або Універсітэт Парыж VIII (фр.: Université Paris 8) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Парыжы.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя ўніверсітэта пачынаецца з заснавання эксперыментальнага ўніверсітэцкага цэнтра ў Венсэне ў 1969 годзе (часова факультэт тажы яшчэ адзінага Парыжскага ўніверсітэта). У заснаванні гэтага ўніверсітэта ўдзельнічаюць такія знакамітыя філосафы свайго часу як Мішэль Фуко, Жыль Дэлёз, Жан Франсуа Ліатар і інш. Студэнты і выкладчыкі ўніверсітэта - заўзятыя ўдзельнікі майскіх падзей 1968 года ў Парыжы. Выкладанне многіх прадметаў адрозніваецца ад іншых універсітэтаў сваім анты-акадэмізмам, рознабаковымі інавацыямі. Многія лекцыі чытаюцца ўвечары, што значна палягчае вучобу ўжо працуючым студэнтам. У 1980 годзе ўніверсітэт высяляецца з Венсенскага лесу ў прадмесце Сэн-Дэні. Універсітэцкія будынкі зносяць. Пераезд робіцца супраць жадання студэнтаў і прафесараў універсітэта. На працягу яшчэ 4 гадоў яны спрабуюць дамагчыся вяртання ў Венсен.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Факультэты
[правіць | правіць зыходнік]- эканомікі і менеджменту
- мастацтва, філасофіі і эстэтыкі
- культуры і камунікацый
- права і палітычных навук
- гісторыі, літаратуры і сацыялогіі
- філалогіі
- матэматыкі, інфарматыкі, тэхналогій і камунікацый
- практычнай псіхалогіі
- лінгвістыка
- навакольнага асяроддзя, тэрыторый і цывілізацый
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сайт універсітэта (фр.)