Парыж-Нантэрскі ўніверсітэт
Парыж-Нантэрскі ўніверсітэт (Парыж Х Нантэр) | |
---|---|
фр.: Université Paris Nanterre | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | фр.: Université Paris Nanterre |
Міжнародная назва | англ.: Paris Nanterre University |
Заснаваны | 1964 |
Тып | дзяржаўная ВНУ |
Студэнты | 31 001[1] |
Размяшчэнне | Парыж |
Сайт | parisnanterre.fr |
![]() |
Парыж-Нантэрскі ўніверсітэт (фр.: Université Paris Nanterre), таксама Універсітэт Парыж Х ці Заходне-Парыжскі ўніверсітэт — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Парыжы.
Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]
З самага свайго стварэння ў 1960-х гадах Універсітэт Парыж-Нантэр прысвяціў сябе таму, каб стаць вышэйшай навучальнай установай новага тыпу. Вучэбны і даследчы цэнтр, вызначальнымі характарыстыкамі якога з'яўляюцца яго яркае жыццё ў кампусе, адукацыйныя інавацыі і навуковыя даследаванні з сацыяльным вымярэннем. Універсітэт Парыж-Нантэр размешчаны на захад ад цэнтра Парыжа, побач з найбуйнейшым дзелавым раёнам Францыі - парыжскім Дэфансам. Кампус ў Нантэры адлюстроўвае дальнабачную палітыку універсітэта ў дачыненні да спартыўных і культурных мерапрыемстваў, экалагічных абавязацельстваў і ідэй салідарнасці. У дадатак да свайго асноўнага кампуса ў Нантэры, універсітэт таксама мае цэнтры ў бліжэйшых прыгарадах - Сен-Клу і Ля-Дэфанс.
Сёння Універсітэт Парыж-Нантэр налічвае 34 000 студэнтаў у бакалаўрыяце, аспірантуры і прафесійнай бесперапыннай адукацыі, прычым больш за 20 % студэнтаў - з іншых краін. Працуе больш за 1000 прафесараў - даследчыкаў і спецыялістаў ва ўсіх дысцыплінах сацыяльных і гуманітарных навук (права, эканоміка, менеджмент, мастацтва, гуманітарныя навукі і мовы, філасофія, лінгвістыка, інфармацыйныя і камунікацыйныя навукі, псіхалогія і адукацыя, гісторыя, археалогія, антрапалогія, сацыялогія, геаграфія), а таксама ў галіне спартыўных навук і фізічнага выхавання, матэматыкі, інфарматыкі і інжынерыі.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Сайт універсітэта (фр.)