Сіроцінскі сельсавет
Сіроцінскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Шумілінскі раён |
Уключае | 20 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Сіроціна |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2009) | 1 126 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Сіро́цінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Сіроціна.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Сіроцінскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Сіроцінскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 23 лістапада 1961 года Сіроцінскі раён перайменаваны ў Шумілінскі. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Віцебскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Шумілінскага раёна.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1126 чалавек[1], з іх 89,9 % — беларусы, 8,5 % — рускія, 1,0 % — украінцы[2].
Зноскі
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.