Перайсці да зместу

Юрый Рыгоравіч Осцік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 18:37, 13 лютага 2022, аўтар InternetArchiveBot (размовы | уклад) (Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.6)
Юрый Осцік
Герб «Трубы»
Герб «Трубы»
староста дарсунішскі[d]
маршалак гаспадарскі
староста анікштанскі[d]

Смерць 1546(1546)
Род Осцікі
Бацька Рыгор Станіслававіч Осцік
Маці Аляксандра Свірская
Жонка Ганна Храптовіч
Марына Мсціслаўская
Дзеці ад першага шлюбу:
Мікалай, Ян, Ганна, Соф'я
ад другога шлюбу:
Юрый, Рыгор

Юрый Осцік (? — 1546 ці 1547) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак гаспадарскі (1546).

Біяграфія

Паходзіў з роду Осцікаў герба «Трубы», сын Рыгора і Аляксандры Свірскай. Меў братоў Станіслава і Рыгора.

Займаў пасады дзяржаўцы анікштанскага і дарсунішскага, маршалак гаспадарскі ў 1546.

Быў двойчы жанаты. Спачатку ажаніўся з Ганнай, дачкой Івана Літавора Храптовіча. З гэтым шлюбам быў звязаны скандал, бо маці Ганны, Ядвіга Гальшанская, адмовілася прызнаць Юрыя Осціка мужам сваёй дачкі і патрабавала скасавання шлюбу. Каралеўскі суд, аднак, стаў на бок Осціка, і шлюб быў захаваны. Ганна нарадзіла Юрыю сыноў Мікалая і Яна, а таксама дачок Ганну і Соф'ю. Пасля смерці сваёй першай жонкі Юрый паўторна ажаніўся з Марынай, дачкой князя Міхайлы Мсціслаўскага, з якой меў сыноў Юрыя і Рыгора.

Крыніцы

Зноскі

Спасылкі