Перайсці да зместу

Алег Севяр’янавіч Мішараў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 23:46, 18 кастрычніка 2022, аўтар InternetArchiveBot (размовы | уклад) (Rescuing 1 sources and tagging 1 as dead.) #IABot (v2.0.9.2)
Алег Севяр’янавіч Мішараў
руск.: Олег Северьянович Мишарев
Дата нараджэння 7 красавіка 1922(1922-04-07)
Месца нараджэння Саратаў
Дата смерці 31 мая 1997(1997-05-31) (75 гадоў)
Месца смерці Мінск
Месца пахавання
Грамадзянства  СССР,  Беларусь
Род дзейнасці урач, хірург, дзіцячы хірург, выкладчык універсітэта, медыцынскі адміністратар, загадчык кафедры
Навуковая сфера хірургія
Месца працы Саратаўскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі, Рэспубліканскі цэнтр дзіцячай хірургіі
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Саратаўскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
Навуковы кіраўнік А. М. Болдзін, С. Х. Архангельскі
Узнагароды
Медаль «За баявыя заслугі»

Алег Севяр’янавіч Мі́шараў[1] (руск.: Мишарев Олег Северьянович; 7 красавіка 1922, Саратаў — 31 мая 1997, Мінск) — вучоны ў галіне дзіцячай хірургіі, доктар медыцынскіх навук (1967), прафесар (1969), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1980). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Саратаў. Скончыў сярэднюю школу і ў 1940 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У верасні 1941 года быў цяжка паранены, праходзіў лячэнне ў шпіталях, у час якога паступіў у Ташкенцкі медыцынскі інстытут і здаў экзамены за 1-ы курс[2]. Пасля дэмабілізацыі з арміі ў 1943 годзе працягваў вучобу ў Саратаўскім медыцынскім інстытуце, які скончыў у 1947 годзе і ў 1947—1951 гг. праходзіў навучанне ў аспірантуры пры ім. У 1951 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Хирургическая анатомия солнечного сплетения»[3][4]. У 1951—1954 гг. працаваў асістэнтам кафедры агульнай хірургіі Саратаўскага медыцынскага інстытута. З 1954 года А. С. Мішараў у Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў. Займаў пасаду асістэнта кафедры хірургіі ў 1954—1961 гг., дацэнта кафедры грудной і дзіцячай хірургіі ў 1961—1967 гг., прафесара кафедры ў 1967—1969 гг. У 1967 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Ожоги на фоне лучевой болезни (экспериментальное исследование)»[3]. У 1969—1990 гг. А. С. Мішараў узначальваў кафедру дзіцячай хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута і адначасова кіраваў Рэспубліканскім цэнтрам дзіцячай хірургіі[3]. У 1990—1994 гг. прафесар кафедры дзіцячай хірургіі.

Памёр А. С. Мішараў 31 мая 1997 г. Пахаваны на Паўночных могілках у Мінску.

Навуковая дзейнасць і грамадская дзейнасць

А. С. Мішараў займаўся пытаннямі дзіцячай гнойнай хірургіі, кардыяхірургіі, педыятрычнай інтэнсіўнай тэрапіі, марфалагічнага абгрунтавання хірургічнай тактыкі і інш. Распрацаваў метады хірургічнага лячэння перытанітаў у дзяцей. Аўтар больш за 180 навуковых прац, у тым ліку манаграфій, 4 вынаходніцтваў[3]. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 3 доктарскіх і 24 кандыдацкіх дысертацый[3]. Прымаў удзел у 6 міжнародных навуковых з’ездах і канферэнцыях (у Японіі (1972), ГДР (1973), Іспаніі (1977) і інш.)[3].

Быў членам праўлення Усесаюзнага таварыства хірургаў, членам праўлення таварыства кардыяхірургаў[2]. Ганаровы член Навуковага таварыства хірургаў Беларусі.

Сярод апублікаваных прац:

  • Хирургическое лечение проникающих ранений груди в мирное время, 1964;
  • Повреждения груди и их лечение, 1970;
  • Справочник по детской хирургии", 1980 (у сааўтарстве);
  • Нарушение гомеостаза при гнойно-септических заболеваниях у детей, 1981;
  • Интенсивная терапия и реанимация тяжело больных детей, 1995.

Сааўтар метадычных рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя БССР «Метод спонтанного дыхания с положительным давлением на выдохе в борьбе с дыхательной недостаточностью у детей» (1978), «Программы инфузионной терапии при гнойно-септических заболеваниях у детей», (1983)[3].

Узнагароды

  • Медаль «За баявыя заслугі» (1941)[5].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі