Рэнэ Віўен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 14:10, 26 сакавіка 2023, аўтар Чаховіч Уладзіслаў (размовы | уклад) (крыніца — be-tarask: Рэнэ Віўен)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Рэн Віўéн (па-французску: Renée Vivien, пры нараджэнні: Pauline Mary Tarn; 11 чэрвеня 1877, Лондан, Англія — 18 лістапада 1909, Парыж, Францыя) — брытанская франкамоўная паэтэса, пісьменніца-сімвалістка.

Рэнэ Віўен
Renée Vivien
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Pauline Mary Tarn
Псеўданімы R. Vivien, Рэнэ Віўен
Дата нараджэння 11 чэрвеня 1877
Месца нараджэння Лондан
Дата смерці 18 лістапада 1909
Месца смерці Парыж
Пахаванне Могілкі Пасі (Парыж)
Грамадзянства
Бацька John Tarn[d][1]
Маці Mary Gillet Bennett[d][1]
Муж Hélène van Zuylen[d] і Natalie Clifford Barney[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці Паэтка, пісьменніца
Гады творчасці 1901-1909
Кірунак Сімвалізм
Мова твораў Французская
Дэбют 1901
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Палін Мэры Тэрн нарадзілася ў 1877 годзе ў Лондане ў заможнай сям'і брытанца і амерыканкі. Расла ў Лондане і Парыжы. Пачала пісаць вершы, калі ёй было 6 гадоў[2].

У 1886 годзе яе бацька памёр. Па дасягненні паўналецця ва ўзросце 21 года яна атрымала спадчыну бацькі і пераехала ў Францыю. Тэрн была адкрытай лесбіянкай. У яе былі раманы з пісьменніцай Наталі Барні і баранкой Элен ван Зёйлэн, унучкай Джэймса Майера Ротшыльда[3].

Пасля 1908 года здароўе і душэўны стан паэткі прыкметна пахіснуліся. У 1908 годзе яна здзейсніла спробу самагубства, пакутавала на алкагалізм, дэпрэсію і нервовую анарэксію[4].

Рэнэ Віўен памерла ў 1909 годзе на 33-м годзе жыцця. Пахаваная на парыжскіх могілках Пасі.

У гонар паэткі была заснавана Прэмія Рэнэ Віўен, якой узнагароджваюцца французскія паэты і паэткі[5].

Яе імя носіць пляц у Парыжы: пляц Рэнэ Віўен у раёне Марэ ў 3-й акрузе сталіцы[6].

Творчасць

Яе першы зборнік вершаў «Этуды і прэлюдыі» (Études et préludes) выйшаў у 1901 годзе[7].

Паэтку часта называлі «Сапфо 1900», бо яна перакладала працы Сапфо. Творчасць Віўен дапамагла замацаваць за Сапфо рэпутацыю пераважна лесбіянкі[8].

Належыла да розных літаратурных плыняў канцу 19-пачатку 20 стст.: Парнасу, сімвалізму, прэрафаэлізму, а таксама позняму рамантызму і натурызму часоў Пекнай эпохі (Belle Époque)[9].

Палін Мэры Тэрн пісала вершы пад псеўданімам Рэнэ Віўен. Вядомая санетамі-адзінаццаціскладнікамі і сімвалісцкімі вершамі. У 1901—1909 гадах яна апублікавала 14 паэтычных зборнікаў, таксама пісала гістарычныя раманы, навелы.

Яе творы былі натхнёныя вандроўкамі і адносінамі з жанчынамі, творчасцю Джона Кітса, Алджэрнона Чарльза Суінберна і Шарля Бадлера, а таксама элінізмам[10].

12 тамоў вершаў Рэнэ Віўен былі апублікаваны ў 1901—1910-х гадах, яшчэ 2 тамы выйшлі пасмяротна ў 1934 годзе[11].

Творы

• Études et préludes: recueil de poèmes, Paris, Éditions Alphonse Lemerre, 1901, 157 p.

• Brumes de fjords: prose poétique, Paris, Éditions Alphonse Lemerre, 1902, 122 p.

• Cendres et poussières: recueil de poèmes, Paris, Éditions Alphonse Lemerre, 1902, 116 p.

• Évocations: recueil de poèmes, Paris, Éditions Alphonse Lemerre, 1903, 164 p.

• Sapho, recueil de traductions et d'adaptations des textes de la poétesse grecque Sappho.

• Du vert au violet, prose poétique, première signature Renée Vivien; Lemerre 1903.

• Une femme m’apparut, Paris, Éditions Alphonse Lemerre, 1904, 270 p.

• La Dame à la louve: nouvelles, Paris, Éditions Alphonse Lemerre, 1904, 224 p.

• Les Kitharèdes (1904), traductions modernes de huit poétesses grecques.

• La Vénus des aveugles (1904), recueil de poèmes.

• Une femme m’apparut, Paris, Éditions Alphonse Lemerre, 1905, 226 p.

• Poèmes en prose, Paris, Éditions E. Sansot et Cie, 1905-1915, 44 p.

• À l'heure des mains jointes (1906), recueil de poèmes.

• Flambeaux éteints (1907), recueil de poèmes.

• Chansons pour mon ombre (1907).

• Plusieurs proses ironiques et satiriques (1907).

• L'Album de Sylvestre (1908).

• Sillages, Paris, Éditions E. Sansot et Cie, 1908, 189 p.

• Anne Boleyn (1909), biographie.

• Anthologie de ses poèmes en prose après remaniement (1909).

• Œuvres intimes inédites: Le papillon de l'âme, 2011.

• Dans un coin de violettes, recueil posthume de poèmes, 1910).

• Haillons recueil posthume de poèmes, 1910.

• Le Vent des vaisseaux, Paris, Éditions E. Sansot, 1921.

Зноскі

  1. а б Kindred Britain
  2. Jean-Paul Goujon, «Renée Vivien et ses masques», À l'écart, no 2,‎ avril 1980.
  3. Jean-Paul Goujon, Tes blessures sont plus douces que leurs caresses: vie de Renée Vivien, R. Deforges, 1986.
  4. Janette Ayachi, «Jealous Love: Natalie Barney & Renée Vivien, Poetry School», Poetry School, 14 septembre 2015.
  5. Mélanie Hawthorne, Renée Vivien à rebours. Etudes pour un centenaire, Paris, L'Harmattan, novembre 2009, 232 p.
  6. «Place Renée Vivien, Paris 3e Arrondissement (75103) - Base Adresse Nationale», adresse.data.gouv.fr.
  7. Mélanie Hawthorne, Renée Vivien à rebours. Etudes pour un centenaire, Paris, L'Harmattan, novembre 2009, 232 p.
  8. Bartholomot Bessou, Marie-Ange, L'imaginaire du féminin dans l'œuvre de Renée Vivien: de mémoires en mémoire, Clermont-Ferrand, Presses universitaires Blaise Pascal, collection "Cahiers romantiques" no 10, 2004.
  9. Bac, Claude, Renée Vivien. Inventaire raisonné des livres publiés de 1901 à 1948, éd. Michel Noël, 2003.
  10. Bac, Claude, Renée Vivien. Inventaire raisonné des livres publiés de 1901 à 1948, éd. Michel Noël, 2003.
  11. Bac, Claude, Renée Vivien. Inventaire raisonné des livres publiés de 1901 à 1948, éd. Michel Noël, 2003.

Спасылкі