Перайсці да зместу

Éditions Gallimard

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Éditions Gallimard
Краіна
Заснавана 1911
Прэфікс ISBN 978-2-07 і 978-2-7424
Вэб-сайт gallimard.fr (фр.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Галіма́р» (Выдавецтва Галіма́ра, фр.: Éditions Gallimard) — найбуйнейшы французскі незалежны выдавецкі дом і адно з найбуйнейшых выдавецтваў мастацкай літаратуры ў свеце. Заснавана ў 1911 году Гастонам Галімарам. З 1992 года ўваходзіць у склад выдавецкага холдынга Groupe Madrigall[fr], які належыць цяперашняму дырэктару выдавецтва Антуану Галімару.

Выдавецтва заснавана ў 1911 годзе пісьменнікамі Андрэ Жыдам, Жанам Шлюмбержэ[fr] і выдаўцом Гастонам Галімарам[1]. Першапачаткова яно ўяўляла сабой выдавецтва літаратурнага часопіса «Нувэль Рэвю Франсэз» і насіла адпаведную назву — «Эдысьён дэ ла Нувэль Рэвю Франсэз» (фр.: Éditions de la Nouvelle Revue française). Назву «Галімар» (Librairie Gallimard) яно атрымала толькі ў 1919 годзе[1][2].

З 1929 года выдавецтва размяшчаецца ў набытым Галімарам будынку ў квартале Сэн-Жэрмэн-дэ-Прэ 7-й акругі Парыжа па адрасе 5, rue Sébastien Bottin. У чэрвені 2011 года з нагоды стагоддзя выдавецкага дома большая частка вуліцы была перайменавана гарадской мэрыяй у вуліцу Гастона Галімара (rue Gaston-Gallimard)[2].

У цяперашні час выдавецтва ўзначальвае Антуан Галімар[fr], унук заснавальніка. Яму таксама належыць выдавецкі холдынг Groupe Madrigall, часткай якога з’яўляецца «Галімар»[2]. У групу «Галімар», у сваю чаргу, уваходзяць выдавецтвы «Дэноэль», «Галімар жэнэс», «Меркюр дэ Франс», «Фюцюраполіс», «Табль ронд», «Содзіс»[3].

Выдавецкая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Першымі аўтарамі, апублікаванымі «Галімарам», былі Андрэ Жыд, Поль Кладэль, Валеры Ларбо і Ражэ Мартэн дзю Гар. Пасля ў выдавецтве друкаваліся творы буйнейшых французскіх (Пруст, Мантэрлан, Мальро, Гары, Кесэль, Сент-Экзюперы, Брэтон, Элюар, Арагон, Сартр, Камю, Турнье, Мадыяно, Леклезіё, Селін) і замежных (Хардзі, Конрад, Хемінгуэй, Дос Пасас, Фолкнер, Стэйнбек) аўтараў[4].

У 1920—1930-я гады ў выдавецтве публікаваліся многія рускія эмігранты, такія як Зінаіда Гіпіус, нобелеўскі лаўрэат 1933 года Іван Бунін, Аляксей Рэмізаў і інш.

Кнігі серыі «Бібліятэка Плеяды»

З 1930-х гадоў «Галімар» выпускае адну з самых прэстыжных кніжных серый Францыі — «Бібліятэку Плеяды». Яна адрозніваецца старанным падборам аўтараў і тэкстаў, раскошным афармленнем і шырокім даведкавым апаратам[3]. Па звестках на верасень 2019 года, у серыі выйшла 676 кніг 224 аўтараў, у тым ліку творы рускіх класікаў: Талстога, Дастаеўскага, Гогаля, Чэхава, Пушкіна, Лермантава і інш.[3]

Многія раманы, якія выдаюцца «Галімарам», адзначаюцца прэстыжнымі літаратурнымі прэміямі (Ганкураўскай і інш.)[5]. У сувязі з гэтым у французскіх літаратурных кругах атрымала распаўсюджванне жартоўнае словазліццё Galligrasseuil (вымаўляецца «Галліграсей»), утворанае з першых складоў назваў трох найбуйнейшых французскіх выдавецтваў мастацкай літаратуры — «Галімар», «Грасэ» і «Сей» — і пазначаючае выдуманае выдавецтва, чые раманы загадзя атрымаюць чарговую прэмію[6].

Апрача мастацкай літаратуры, «Галімар» выдае энцыклапедыі і слоўнікі, літаратуру па грамадскіх і гуманітарных навуках, рэлігіі і мастацтве[3]. Выдавецтва публікуе таксама літаратурна-палітычны часопіс «Les temps modernes» і найбуйнейшы літаратурны часопіс «Нувэль рэвю франсэз»[7]. На 2019 год у каталогу выдавецтва налічваецца каля 40 000 найменняў, 9000 аўтараў і 240 серый літаратуры і эсэістыкі[1].

  1. а б в Le Groupe Madrigall (фр.). Gallimard.fr (11 ліпеня 2002). Праверана 19 кастрычніка 2019.
  2. а б в Le Naire Olivier. Gallimard 5, rue Sébastien-Bottin (фр.). L'Express (11 ліпеня 2002). Праверана 19 кастрычніка 2019.
  3. а б в г Книга: Энциклопедия 1999.
  4. Larousse.
  5. Sodis.
  6. Eleanor Levieux, Michel Levieux. Insiders' French: Beyond the Dictionary. — University of Chicago Press, 1999. — P. 101.
  7. La Nouvelle Revue Française
  • Санников Ю. В. Галлимар // Книга: Энциклопедия / Гл. ред. Жарков В.М. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1999. — С. 153. — 800 с. — ISBN 5-85270-312-5.