Ёзэф Гофман
Ёзэф Гофман | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 15 снежня 1870 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 мая 1956 (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Аўстрыйскае |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Член у | |
Працаваў у гарадах | Вена |
Горадабудаўнічыя праекты | Венскі сецэсіён, Венскія майстэрні |
Уплыў на | Josef Horacek[d][2], Carl Witzmann[d][3], Hans Steindl[d][4], Karl Vodak[d][5] і Naum Slutzky[d][6] |
Узнагароды | |
![]() |
Ё́зэф Го́фман (Josef Hoffmann, 1870—1956) — аўстрыйскі архітэктар, вучань Ота Вагнера, адзін з заснавальнікаў венскага сецэсіёну — прадвесніка функцыяналізму. Імкнуўся да рацыянальных, геаметрычных форм. Вялікую ўвагу надаваў афармленню інтэр'ераў. З 1899 г. выкладаў у Венскай школе прыкладных мастацтваў. Стаяў каля вытокаў і кіраваў Венскімі майстэрнямі. З 1920 г. — галоўны архітэктар Вены. Яго цэнтральны твор — брусельскі палац Стокле (1905-11 гг.) — прылічаны да помнікаў Сусветнай спадчыны.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Вучыўся ў венскай Мастацка-прамысловай школе ў Карла Хазенаўэра. У 1895 г. атрымаўшы Рымскую прэмію, атрымаў магчымасць паехаць у Італію для далейшага навучання. Пасля паездкі ў Італію стаў памочнікам дызайнера ў студыі Вагнера ў Вене. Зведаў моцны ўплыў архітэктара Чарлза Войсі і « чацвёркі з Глазга». У красавіку 1897 г. разам з Ёзэфам Ольбрыхам, Густавам Клімтам і Каламан Мозерам заснаваў Венскі сецэсіён. Першая выстаўка сецэсіёна адбылася ў 1898 г. На ёй ён прадставіў афармлення пакоя, распрацаванае пад уплывам ідэй аб сінтэзе мастацтваў. У 1899 г. пачаў выкладчыцкую дзейнасць у школе прыкладнога мастацтва пры Аўстрыйскім музеі мастацтва і прамысловасці ў Вене. У 1900 г. змяніў Ольбрыха на пасадзе галоўнага праекціроўшчыка фешэнебельнага прыгарада Вены Хоэ-Вартэ. У прыгарадзе ім былі пабудаваны чатыры вілы (1901 — 1905). У 1900 г., пасля другой выстаўкі сецэсіёна, у якой прымалі ўдзел вядучыя майстры англійскага мадэрну, быў запрошаны ў Англіі, дзе супрацоўнічаў з Макінтошам і пазнаёміўся з працамі Эшбі і яго «Гільдыяй рамёстваў». У 1902 г. ён выпрацаваў свой уласны стыль, для якога характэрны акцэнт на контур і прапорцыі. У 1903 г. разам з Мозерам стварыў «Венскія майстэрні» з праектаваннем, вытворчасцю і продажам высакаякасных прадметаў хатняга быту (з 1933), якія атрымалі сусветную вядомасць. Яго першым важным будынкам стаў санаторый у Пуркерсдорфе (1903-1905), у якім дойлід наблізіўся да стылю свайго настаўніка Вагнера. Пасля сустрэчы ў 1905 г. з буйным бельгійскім прамыслоўцам Стокле пачаў працу над адным з найважнейшых для архітэктуры пачатку ХХ стагоддзя збудаваннем — палацам Стокле (Брусель), цяпер унесены ў Сусветную спадчыну ЮНЕСКА. У 1907 г. разам з Петэрам Берэнсам, Ёзэфам Ольбрыхам і іншымі заснаваў «нямецкі Веркбунд», які ставіў сваёй мэтай паляпшэнне рамеснага навучання. Зноў вярнуўся да ідэй сецэсіёна толькі ў 1939 г., але арганізацыя была зачыненая нацыстамі.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11855252X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ https://www.wienerwohnen.at/hof/1110/Braunhirschengasse-36-38.html
- ↑ http://www.architektenlexikon.at/de/694.htm
- ↑ https://www.wienerwohnen.at/hof/1196/Koppstrasse-6.html
- ↑ https://www.wienerwohnen.at/hof/613/Johanna-Prangl-Hof.html
- ↑ https://hedendaagsesieraden.nl/2020/02/13/naum-slutzky/
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Veronesi G., Josef Hoffmann, Mil., 1956.