Ёс ван Клевэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ёс ван Клевэ
нідэрл.: Joos van der Beke, Joos van Cleve
Фатаграфія
Дата нараджэння: невядома
Месца нараджэння: Везель (?)
Дата смерці: 1540-41
Месца смерці:
Грамадзянства:
Бацька: Willem van Cleve the Elder[d]
Дзеці: Cornelis van Cleve[d]
Род дзейнасці: мастак
Жанр: партрэт
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Ёс ван Клевэ, сапраўднае імя ван дэр Беке (Joos van der Beke, Joos van Cleve, дата нараджэння невядомая, як мяркуецца, Везель — 1540-41, Антверпен) — нідэрландскі мастак.

Першая згадка пра Ёса ван Клевэ ставіцца да 1511 года, калі ён быў прыняты ў Антверпенскую гільдыю Святога Лукі(руск.) бел.. Да гэтага Ёс ван Клевэ вучыўся ў Яна Юста ван Калкара(гал.) бел. разам з Барталамеусам Брэйнам Старэйшым(руск.) бел.. Ён лічыцца адным з самых дзейных мастакоў свайго часу. Пра яго знаходжанні ў Францыі сведчаць яго карціны і пасада мастака пры двары Францыска I. Ёсць факты, якія пацвярджаюць паездку Ёса ў Італію.

Сын Ёса ван Клевэ Карнеліс(гал.) бел. таксама стаў мастаком.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Галоўныя творы Ёса ван Клевэ — два алтара з выявай Успення Багародзіцы (у цяперашні час у Кёльне і Мюнхене), якія раней прыпісвалі невядомаму мастаку Майстру жыцця Марыі(руск.) бел..

Ёса ван Клевэ адносяць да мастакоў-раманістаў(руск.) бел.. У яго прыёмах мяккай мадэліроўкі аб'ёмаў адчуваецца водгалас ўплыву сфумата Леанарда да Вінчы. Тым не менш многімі істотнымі бакамі сваёй творчасці ён моцна звязаны з нідэрландскай традыцыяй.

«Успенне Багародзіцы» са Старой пінакатэкі(руск.) бел. некалі знаходзілася ў кёльнскай царквы панны Марыі і было замоўлена прадстаўнікамі некалькіх багатых, роднасных паміж сабой кёльнскіх сем'яў. Алтарная карціна(руск.) бел. мае дзве бакавыя створкі з выявай святых-заступнікаў заказчыкаў. Цэнтральная створка ўяўляе найбольшую цікавасць. Ван Мандэр пісаў пра мастака: «Ён быў лепшым каларыстам свайго часу, творам сваім ён умеў паведамляць вельмі прыгожую рэльефнасць і надзвычай блізка да прыроды перадаваў колер цела, карыстаючыся пры гэтым толькі адной цялеснай фарбай. Яго творы шанаваліся аматарамі мастацтва вельмі высока, чаго яны цалкам заслугоўвалі».

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]