Іаган Непамук Гумель
Іаган Непамук Гумель | |
---|---|
Johann Nepomuk Hummel | |
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 14 лістапада 1778 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 кастрычніка 1837 (58 гадоў) |
Месца смерці | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Вольфганг Амадэй Моцарт, Муцыа Клеменці, Франц Іозеф Гайдн, Johann Georg Albrechtsberger[d], Hiller[d] і Антоніа Сальеры |
Прафесіі | кампазітар, піяніст, дырыжор, педагог |
Інструменты | гітара і фартэпіяна |
Жанры | опера і сардана[5] |
Выхаванцы | Charles Zeuner[d], Adolf von Henselt[d] і Карл Чэрні |
Узнагароды | |
![]() |
Іаган (Ян) Непамук Гу́мель (ням.: Johann Nepomuk Hummel або Jan Nepomuk Hummel; 14 лістапада 1778, Браціслава — 17 кастрычніка 1837, Веймар) — аўстрыйскі кампазітар і піяніст-віртуоз (чэх па нацыянальнасці).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Гумель нарадзіўся 14 лістапада 1778 года ў Прэсбургу (цяпер Браціслава). Ужо ў тры гады ў будучага кампазітара выявіліся музычныя здольнасці, а ў пяць у падарунак ад бацькі ён атрымаў сваё першае маленькае фартэпіяна, якое захоўваў да самай смерці.
У 1786—1788 гадах Гумель — вучань В. А. Моцарта. З 1793 па 1816 год жыве ў Вене. Бярэ ўрокі кантрапункта ў Іагана Георга Альбрэхтсбергера — аднаго з настаўнікаў Бетховена, займаецца спевамі ў Антоніо Сальеры.
Прыдворны капельмайстар у Айзенштаце, Штутгарце, Веймары. Як піяніст-віртуоз выступаў у многіх краінах Еўропы.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Лёгкі, бліскучы стыль Гумеля-піяніста ўласцівы і яго творам для фартэпіяна (7 канцэртаў з аркестрам, фантазія для фартэпіяна з аркестрам, фартэпіянныя санаты, у т.л. ў 4 рукі, варыяцыі, капрычыо, ронда, эцюды). Сярод іншых твораў: 9 опер, 5 балетаў, кантаты, месы, камерна-інструментальныя творы. Сярод вучняў: Ф. Гілер, К. Чэрні, А. Гензельт і інш. Аўтар музычна-тэарэтычных прац.
Зноскі
- ↑ Гуммель Иоганн Непомук // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Hummel, Johann Nepomuk // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 9. — S. 419.
- ↑ Associació músics per la cobla — 1998.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гумель // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іаган Непамук Гумель
- Іаган Непамук Гумель: Ноты твораў на International Music Score Library Project
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 14 лістапада
- Нарадзіліся ў 1778 годзе
- Нарадзіліся ў Браціславе
- Памерлі 17 кастрычніка
- Памерлі ў 1837 годзе
- Памерлі ў Веймары
- Выпускнікі Венскага ўніверсітэта музыкі і выканальніцкага мастацтва
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Кампазітары Аўстрыі
- Оперныя кампазітары