Іаган Хрысціян Разэнмюлер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Разэнмюлер, Іаган Хрысціян

Іаган Хрысціян Разэнмюлер (ням.: Johann Christian Rosenmüller, 17711820) — нямецкі анатам, сын Іагана Георга Разэнмюлера;

Быў празектарам анатамічнага інстытута, а затым прафесарам анатоміі і хірургіі ў Лейпцыгу. Даследаваў пячоры каля Мугендорфа ў Баварыі; адна з іх да гэтага часу носіць назву «пячоры Разэнмюлера».

Імем Разэнмюлера названыя наступныя анатамічныя структуры:

  • Ямка Разэнмюлера (латэральная насаглоткавая кішэня)
  • Залоза Разэнмюлера (вейкавая частка слёзнай залозы)
  • Орган Разэнмюлера (эпаафарон, рэшта мезанефральнай пратокі; структура, гамалагічная прыдатку яечка у мужчын)
  • Лімфатычны вузел Разэнмюлера-Пірагова (які размяшчаецца пад пахвінным звязкам у сасудзістай лакуне)

Працы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Beiträge zur Zergliederunskunst» (Лейпцыг, 1800)
  • «Chirurgische-anatomische Abbildungen für Aerzte und Wundärzte» (Веймар, 1804-12)
  • «Handbuch der Anatomie des menschlichen Körpers» (Лейпцыг, 1808)