Іасафат Пятровіч Агрызка
Іасафат Пятровіч Агрызка | |
---|---|
Нараджэнне |
1826 ці 1827[1] |
Смерць |
1890 ці 17 сакавіка 1890[1] |
Месца пахавання | |
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітычная дзейнасць[d][2], выдавецкая справа[2], права[2], дзяржаўная служба[2] і журналістыка[2] |
Месца працы | |
Бітвы |
Іасафат Пятровіч Агрызка (1826, Лепельскі павет Віцебскай губерні — 30 сакавіка 1890, Іркуцк) — беларускі выдавец, журналіст, грамадска-палітычны дзеяч.
Скончыў Лепельскае павятовае вучылішча, Мінскую гімназію, юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта (1849). З 1850 года служыў у Кадыфікацыйнай камісіі Царства Польскага, якая ў сталіцы Расійскай імперыі займалася ўпарадкаваннем, а таксама распрацоўкай законаў для гэтай аўтаномнай правінцыі.
У Санкт-Пецярбургу заснаваў друкарню (1859—1863), у 1859 выдаваў на польскай мове газету «Słowo» (забаронена ўладамі) і альманах «Pismo zbiorowe» (т. 1-2), выдаў першы збор твораў М. Дабралюбава (т. 1-4, 1862), перавыдаў старажытныя законы ВКЛ і Польшчы «Volumina Legum» («Збор законаў», т. 1-8, 1859—1860). Сябраваў з М. Чарнышэўскім.
Падчас паўстання 1863—1864 гадоў стаў галоўным прадстаўніком паўстанцкага варшаўскага ўрада (камісар Нацыянальнага ўрада) у Санкт-Пецярбургу (прызначаны ў лютым 1863 года). Сучаснікі адзначалі, што ў той перыяд Агрызка быў перакананы ў непазбежнасці сутыкнення Расіі з Англіяй і Францыяй, што і вызначыла яго паводзіны.
Арыштаваны 14 лістапада 1864 і пасля працяглага следства ў Вільні прыгавораны да смяротнага пакарання, замененага на 20 гадоў катаргі, якую адбываў у Сібіры (Акатуй, Вілюйск, Якуцк). У 1877 вызвалены з забаронаю вяртацца на тэрыторыю Беларусі, Літвы, Польшчы.
Зноскі
- ↑ а б Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. Ламин — Новосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
- ↑ а б в г д Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003.
- Баренбаум И. Е. Иосафат Огрызко (1826—1890): Очерк литературно-издательской деятельности. М., 1964;
- Гогель Н. В. Иосафат Огрызко и Петербургский революционный ржонд в деле последнего мятежа. Вильно, 1866—1867;
- Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.;
- Pamięci Józefata Ohryzki przez dr. Dybowskiego // Biblioteka Warszawska. 1907, Maj, t. 2, cz. 2;
- Смирнов А. Ф. Революционные связи народов России и Польши: 30-60 годы ХІХ века. М., 1962;
- Шалькевич В. Первый издатель сочинений Н. А. Добролюбова // Неман. 1986, № 2;
- Шостакович Б. С. Сибирские годы Юзефата Огрызко // Ссыльные революционеры в Сибири (ХІХ в. — февраль 1917 г.). Иркутск, 1974. Вып. 2;
- SHP;
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
- Нарадзіліся ў 1826 годзе
- Нарадзіліся ў 1827 годзе
- Нарадзіліся ў Лепельскім павеце
- Памерлі ў 1890 годзе
- Памерлі 17 сакавіка
- Памерлі ў Іркуцку
- Пахаваныя ў Іркуцкай вобласці
- Выпускнікі Мінскай губернскай гімназіі
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Асобы
- Памерлі 30 сакавіка
- Журналісты Беларусі
- Журналісты паводле алфавіта
- Палітыкі Беларусі
- Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
- Выдаўцы Беларусі