Іван Іванавіч Бодзюл
Іван Іванавіч Бодзюл | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
19 снежня 1980 — 30 мая 1985 | |||
Прэм’ер-міністр | Мікалай Аляксандравіч Ціханаў | ||
| |||
29 мая 1961 — 22 снежня 1980 | |||
Папярэднік | Зіновій Цімафеевіч Сярдзюк | ||
Пераемнік | Сямён Кузьміч Гросу | ||
Партыя | ВКП(б) з 1940 года | ||
Адукацыя | |||
Навуковая ступень | доктар філасофскіх навук | ||
Прафесія | аграном, ветэрынар | ||
Дзейнасць | палітык, ваенны | ||
Член у | |||
Нараджэнне | 21 снежня 1917 (3 студзеня 1918) | ||
Смерць | 27 студзеня 2013 (95 гадоў) | ||
Пахаванне | |||
Узнагароды | |||
Іван Іванавіч Бодзюл (малд.: Ivan Bodiul; 21 снежня 1917 [3 студзеня 1918], Херсонская губерня — 27 студзеня 2013, Масква) — малдаўскі савецкі дзяржаўны дзеяч, у 1961—1980 — першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Малдавіі.
Скончыў Вайскова-ветэрынарную акадэмію РСЧА (1942), Найвысокую партыйную школу пры ЦК КПСС (1958). Доктар філасофскіх навук.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 21 снежня 1917 (3 студзеня 1918) года ў сяле Аляксандраўка Елісаветградскага павета Херсонскай губерні (цяпер Вазнясенскага раёна Мікалаеўскай вобласці Украіны) у сялянскай сям'і. Скончыўшы ў 1937 годзе Вазнясенскі агратэхнікум (Мікалаеўская вобласць), працаваў старэйшым аграномам калгаса. У 1938—1942 — слухач Ваенна-ветэрынарнай акадэміі РСЧА (Масква), дзе ў 1940 годзе ўступіў у УКП(б).
Пасля сканчэння акадэміі ваяваў у рэгулярнай арміі: начальнік ветэрынарнай службы 127-га гвардзейскага артылерыйскага палка 59-й гвардзейскай стралковай дывізіі (1942—1944), начальнік ветэрынарнай службы 59-й гвардзейскай стралковай дывізіі 10-га гвардзейскага стралковага корпуса (1944—1945), начальнік ветэрынарнай службы 10-га гвардзейскага стралковага корпуса 40-ай арміі (1945—1946).
Пасля дэмабілізацыі, як этнічны малдаванін, быў скіраваны на партыйную і гаспадарчую працу ў Малдаўскую ССР:
- 1946—1948 — старэйшы памочнік начальніка сельскагаспадарчай групы Савета Міністраў Малдаўскай ССР.
- 1948—1951 — кантралёр Савета па справах калгасаў пры Урадзе СССР па Малдаўскай ССР.
- 1951—1952 — 1-ы сакратар Кішынёўскага райкама КП(б) Малдавіі.
- 1952—1954 — дырэктар Малдаўскага рэспубліканскага Дома агранома.
- 1954—1956 — 1-ы сакратар Валанціраўскага райкама КП Малдавіі.
- 1956 — 1-ы сакратар Аланешцкага райкама КП Малдавіі.
У 1956 годзе быў пераведзены ў Маскву:
- 1956—1958 — слухач Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС.
- 1958—1959 — інструктар Аддзела арганізацыйна-партыйнай працы ЦК КПСС.
У 1959 годзе вярнуўся ў Малдавію: у 1959—1961 гадах — 2-і сакратар, з мая 1961 года па снежань 1980 года — 1-ы сакратар ЦК КП Малдаўскай ССР. У 1980—1985 гадах — намеснік старшыні Савета Міністраў СССР.
У 1961—1986 гадах — член ЦК КПСС; дэпутат Савета Саюза Вярхоўнага Савета[1][2][3][4][5]. СССР 6—11 скліканняў (1962-1989) ад Малдаўскай ССР.
У маі 1985 года выйшаў на пенсію, жыў у Маскве і на дачы ў Падмаскоўе. Памёр 27 студзеня 2013 года[6].
Зноскі
- ↑ Список депутатов Верховного Совета СССР 6 созыва
- ↑ Список депутатов Верховного Совета СССР 7 созыва
- ↑ Список депутатов Верховного Совета СССР 8 созыва
- ↑ Список депутатов Верховного Совета СССР 10 созыва
- ↑ Список депутатов Верховного Совета СССР 11 созыва
- ↑ Умер Иван Иванович Бодюл. Информационно-политический портал AVA.MD (27 января 2013). Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2013. Праверана 27 студзеня 2013.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Биография
- Кто есть кто в Правительствах СССР
- Виктор Андон: «Как только кто-либо из ближайшего окружения Бодюла начал набирать авторитет и пользоваться популярностью у общественности, его тут же убирали из „ближнего круга“». ava.md (30 апреля 2008). Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2012. Праверана 26 верасня 2012.
- Выпускнікі Маскоўскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны і біятэхналогіі
- Выпускнікі Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС
- Дактары філасофскіх навук
- Нарадзіліся 3 студзеня
- Нарадзіліся ў 1918 годзе
- Нарадзіліся ў Херсонскай губерні
- Памерлі 27 студзеня
- Памерлі ў 2013 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Траякураўскіх могілках
- Кавалеры ордэна Рэспублікі (Малдова)
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Нарадзіліся ў Вазнясенскім раёне
- Постаці Кішынёва
- Палітыкі Малдовы
- Члены ЦК КПСС