Іван Іванавіч Валасевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Іванавіч Валасевіч
Дата нараджэння 18 жніўня 1909(1909-08-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 верасня 1941(1941-09-29) (32 гады)
Прыналежнасць Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў авіяцыя
Гады службы 19311941
Званне батальённы камісар
Бітвы/войны Савецка-фінская вайна,
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга
Сувязі Георгій Пятровіч Губанаў(руск.) бел.

Іван Іванавіч Валасевіч (18 жніўня 1909, в. Ціхны, Гродзенская губерня, Расійская імперыя, цяпер Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць — 29 верасня 1941) — батальённы камісар Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік савецка-фінскай і Вялікай айчыннай войнаў, Герой Савецкага Саюза (1940)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Іван Валасевіч нарадзіўся ў рабочай сям’і. Скончыў сем класаў школы.

У 1931 годзе Валасевіч быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію[1]. У 1932 годзе скончыў школу ваенных пілотаў імя Мяснікова(руск.) бел., пасля чаго служыў у авіяцыі Чарнаморскага, затым Балтыйскага флатоў. Прымаў удзел у савецка-фінскай вайне, падчас якой асабліва вызначыўся. У званні батальённага камісара быў ваенным камісарам 13-й авіяэскадрыллі(руск.) бел. 61-й авіябрыгады ВПС Балтыйскага флоту(руск.) бел.[2].

Сумесна з камандзірам эскадрыллі капітанам Георгіем Губанавым(руск.) бел. Валасевіч удзельнічаў у распрацоўцы планаў баявых дзеянняў падраздзялення, навучаў лётчыкаў. За час вайны ён здзейсніў 69 баявых вылетаў, у ходзе якіх збіў фінскі самалёт, знішчыў 7 кулямётных кропак[1]. За адзнаку ў паветраных баях Валасевіч быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, а затым прадстаўлены да звання Героя Савецкага Саюза[2].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 красавіка 1940 года за «вылучэнне ў баях, асабістую адвагу і выдатна арганізаваную ў баявой абстаноўцы партыйна-палітычную працу» батальённы камісар Іван Валасевіч быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» пад нумарам 364[2].

У 1940 Валасевіч вучыўся на Вышэйшых курсах удасканалення камскладу ВПС ВМФ. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны — на яе франтах[1], са жніўня 1941 года ваяваў на пасадзе намесніка камандзіра 11-га знішчальнага авіяпалка ВПС Чарнаморскага флоту, збіў некалькі самалётаў[1]. 30 верасня 1941 года Валасевіч загінуў пры выкананні баявога задання[1][2]. Быў узнагароджаны шэрагам медалёў.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У гонар Валасевіча названыя вуліцы ў горадзе Бярозы, вёсцы Ціхны і ў пасёлку Нефцегорскі Апшаронскага раёна Краснадарскага краю[2]. На будынку сельскага клуба ў вёсцы Ціхны ў 1975 годзе была ўсталявана мемарыяльная дошка Івану Валасевічу[3].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Волосевич Иван Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 122. — 737 с.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 Іван Іванавіч Валасевіч на сайце «Героі краіны»
  3. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1984.— 368 см іл. С. 129

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]