Іван Іванавіч Ліштван

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Іванавіч Ліштван
Дата нараджэння 3 лістапада 1932(1932-11-03) (88 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік
Навуковая сфера хімія торфу і Калоідная хімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1969)
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі
ордэн Дружбы народаў ордэн Францыска Скарыны

Іван Іванавіч Ліштван (нар. 3 лістапада 1932, вёска Вялікая Дайнава, Валожынскі раён) — беларускі вучоны ў галіне фізіка-хіміі торфу і калоіднай хіміі. Акадэмік АН Беларусі (1980), замежны член Польскай акадэміі навук, доктар тэхнічных навук (1969), прафесар (1971). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1978).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1956 годзе. З 1961 года працаваў у Калінінскім політэхнічным інстытуце(руск.) бел.. У 1973—1987 гг. — дырэктар Інстытута торфу АН Беларусі, загадчык лабараторыі фізіка-хімічнай механікі торфу. З 1990 года — дырэктар Інстытута праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі. У 1987—1992 гг. — віцэ-прэзідэнт, з 1992 года — акадэмік-сакратар Аддзялення хімічных і геалагічных навук АН Беларусі. Быў навуковым каардынатарам дзяржаўных праграм фундаментальных даследаванняў «Прыродакарыстанне» (1990—1995), «Бiясферна-сумяшчальныя тэхналогіі» (1996—2000)[1][2][3].

Асноўныя манаграфіі[правіць | правіць зыходнік]

«Асноўныя ўласцівасці торфу i метады іх вызначэння» (Мінск, 1975), «Фізіка-хімічная механіка гумінавых рэчываў» (Мінск, 1976), «Фізіка-хімічныя асновы тэхналогіі тарфяной вытворчасці» (Мінск, 1983), «Фізічныя ўласцівасці торфу і тарфяных залежаў» (Мінск, 1985), «Фізічныя працэсы ў тарфяных залежах» (Мінск, 1989), «Фізіка-хімія торфу» (Масква, 1989), «Масаперанос у прыродных дысперсных сістэмах» (Мінск, 1992). Дзве з гэтых манаграфій перакладзены на кітайскую мову. Ім напісаны раздзелы ў кнігах «Торф у народнай гаспадарцы» (Масква, 1988), «Сусветныя рэсурсы торфу» (Фінляндыя, 1996).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

У 1998 годзе ўзнагароджаны ордэнам Дружбы народаў.

Зноскі

  1. Біяграфія на сайце ЦНБ НАН РБ
  2. Біягафія на сайце НАН РБ
  3. Часткова біяграфія акадэміка Ліштвана выкладзена ў вершы яго калегі У. Смялоўскага Академику Лиштвану И. И. («Ностальгия», Мн.: «Юнипак», 2005. — С. 122—126)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]