Іван Андрэевіч Мардасаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Андрэевіч Мардасаў
Иван Андреевич Мордасов
Дата нараджэння 7 чэрвеня 1923(1923-06-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 кастрычніка 1943(1943-10-18) (20 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19411943
Званне
Малодшы лейтэнант
Малодшы лейтэнант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

Іван Андрэевіч Мардасаў (7 чэрвеня 1923 — 18 кастрычніка 1943 г.) — малодшы лейтэнант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Іван Мардасаў нарадзіўся 7 чэрвеня 1923 года ў пасёлку Ражкоў (цяпер — Заходне-Казахстанская вобласць Казахстана). Скончыў сярэднюю школу. У 1941 годз Мардасаў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1942 годзе скончыў пяхотнае вучылішча. З жніўня таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны[1].

Да кастрычніка 1943 года малодшы лейтэнант Іван Мардасаў быў камсоргам батальёна 685-га стралковага палка 193-й стралковай дывізіі 65-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро. 15 кастрычніка 1943 года Мардасаў на чале перадавой групы пераправіўся праз Дняпро у раёне вёскі Крупейкі Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР і паспяхова захапіў і ўтрымаў плацдарм на яго заходнім беразе. 18 кастрычніка 1943 года Мардасаў загінуў у баі. Пахаваны на вышыні 135,1 ў 1 кіламетры на ўсход ад вёскі Калпені Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» малодшы лейтэнант Іван Мардасаў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнам Леніна і медалём[1].

У гонар Мардасава названая школа і усталяваны бюст у яго родным пасёлку. У горадзе Уральск ў гонар Мардасава названая вуліца[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  • Герои Приуралья. — Уральск, 1965.
  • Герои Советского Союза — казахстанцы. Книга 2. Алма-Ата, 1968.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.
  • Рощин И. И., Белодед А. В. Золотые Звёзды комсоргов. М., 1977.