Іван Браніслававіч Шаціла

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Браніслававіч Шаціла
Дата нараджэння: 15 (28) снежня 1910
Месца нараджэння:
Дата смерці: 12 лютага 1977(1977-02-12) (66 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Грамадзянства:
Прафесія: тэатральны акцёр, кінаакцёр
Гады актыўнасці: 1932—1977
Тэатр:
Узнагароды:
IMDb: nm1302335

Іван Браніслававіч Шаціла (28 снежня 1910, Талька Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці — 12 лютага 1977 Мінск) — беларускі акцёр тэатра і кіно, народны артыст БССР (1953).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся у Тальцы і жыў там да 1927 года. Ва ўзросце 7 год вучыўся ў прыватнай школе. У 1927 пачаў вучыцца на артыстычных курсах імя Ф. Дзяржынскага, якія скончыў у 1932 годзе[1]. У 1932—1961, 1967—1971 гадах працаваў у тэатры імя Я. Купалы, а ў 1961—1967 гг. — у тэатры імя М. Горкага.

Магіла артыста Івана Шацілы на Паўночных могілках Мінска.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Сярод тэатральных роляў: Рыгор ў «Партызанах» К. Крапівы, Якім Сарока ў «Паўлінцы» Я. Купалы, Мікола Верас ў «Пяюць жаваранкі» К. Крапівы, Алега Кашавога ў «Маладой гвардыі» паводле А. Фадзеева і інш.

Здымаўся у фільмах «Хто смяецца апошнім», «Каханне трэба берагчы», «Пяюць жаваранкі», «Першыя выпрабаванні», «Вуліца малодшага сына», «Масква — Генуя», выступаў як чытальнік на Беларускім радыё, удзельнічаў у радыёпастаноўках.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]