Іван Віктаравіч Кісель
Поўнае імя | Іван Віктаравіч Кісель | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
28 мая 1998[1] (22 гады) |
|||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||
Рост | 188 см | |||||||||||||||
Вага | 84 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Іван Кісель (нар. 28 мая 1998, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца петрыкаўскага «Шахцёра».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Пачынаў займацца футболам у мінскім МТЗ-РІПА, пазней гуляў за юнацкія каманды «Мінска» і барысаўскага БАТЭ. З 2015 года пачаў прыцягвацца да дубля, на наступны год стаў трывала выступаць у дубліруючым складзе. 7 ліпеня 2017 года дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы Кубка Беларусі супраць стаўбцоўскага «Нёмана-Агра» (5:1).
У жніўні 2018 года перайшоў у сталічны «Энергетык-БДУ»[2]. У складзе каманды спачатку выхадзіў на замену, пазней стаў трапляць і ў стартавы склад. У кастрычніку з-за ўдзелу іграка ў матчы супраць «Ліды» (павінен быў прапускаць яе з-за дыскваліфікацыі) «Энергетыку-БДУ» было прысуджана тэхнічнае паражэнне[3], аднак каманда ўсё роўна здолела выйсці ў Вышэйшую лігу.
У студзені 2019 года стала вядома, што паўабаронца застаецца ў складзе мінскага клуба[4]. 13 красавіка 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы з «Гомелем» (0:3), аднак пасля быў заменены назад.
У жніўні 2019 года пасля прагляду стаў іграком «Смаргоні» на правах арэнды[5], дзе спачатку гуляў у стартавым складзе, але пазней стаў заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2019 года разарваў кантракт з «Энергетыкам-БДУ»[6].
У лютым 2020 года папоўніў склад рэчыцкага «Спадарожніка»[7], дзе пераважна выхадзіў на замену. У студзені 2021 года прыбыў на прагляд у петрыкаўскі «Шахцёр» і ў лютым падпісаў кантракт[8].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У складзе юнацкіх зборых Беларусі да 17 гадоў і да 19 гадоў удзельнічаў у адборачных і элітных раўндах чэмпіянату Еўропы.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2020
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2016 | дубль | БАТЭ | ![]() |
17 | 1 |
2017 | дубль | БАТЭ | ![]() |
29 | 1 |
2018 (1) | дубль | БАТЭ | ![]() |
17 | 2 |
2018 (2) | Д2 | Энергетык-БДУ | ![]() |
12 | 1 |
2019 (1) | Д1 | Энергетык-БДУ | ![]() |
3 | 0 |
2019 (2) | Д2 | Смаргонь | ![]() |
7 | 0 |
2020 | Д2 | Спадарожнік | ![]() |
13 | 0 |
Зноскі
- ↑ Ivan Kisel // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Дублеры БАТЭ Кисель и Альшаник перешли в «Энергетик-БГУ»
- ↑ «Энергетику-БГУ» присудили техническое поражение в матче 18-го тура против «Лиды». В игре принял участие дисквалифицированный игрок
- ↑ Александр Глеб продлил контракт с БАТЭ на год
- ↑ Трояков и Кисель подписали контракты со "Сморгонью"
- ↑ Трое защитников покидают "Энергетик-БГУ"
- ↑ Иван Кисель подписал соглашение со "Спутником"
- ↑ Кисель подписал контракт с петриковским "Шахтером", на просмотре Хлебосолов и Ачаповский
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ (руск.)