Іван Віктаравіч Якавіна
Іван Віктаравіч Якавіна | |
---|---|
Род дзейнасці | журналіст, палітычны аглядальнік, блогер, відэаблогер, радыёвядучы |
Дата нараджэння | 13 снежня 1979 (44 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар |
Іван Віктаравіч Якавіна (нар. 13 снежня 1979 года ў Маскве) — расійскі і ўкраінскі журналіст-міжнароднік, палітычны аглядальнік, ютуб-блогер.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся і да трох гадоў жыў у Маскве, у раёне Сакольнікі. Мае ўкраінскія карані, продкі паходзілі з горада Самбар на Львоўшчыне. Разам з бацькамі часта пераязджаў з горада ў горад, жыў у Падмаскоўі, Кішынёве, Санкт-Пецярбургу і іншых гарадах. Вучыўся ў розных 11 школах. Атрымаў расійскае грамадзянства шляхам натуралізацыі ў 1990-х гадах, бо станам на 1991 год быў асобай без грамадзянства.
Скончыў Маскоўскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Арабістыка».
З 2009 года жыве і працуе ва Украіне. Пэўны час жыў у Львове, цяпер жыве ў Кіеве.
Працаваў у расійскім інтэрнэт-выданні «Лента.ру». Пасля працаваў на ўкраінскім тэлебачанні, у тым ліку на 24 канале і канале Украіна 24. Цяпер працуе журналістам і палітычным аглядальнікам украінскага часопіса і радыёстанцыі «НВ» (Кіеў). Вядзе ўласны канал на YouTube.
Тэмы, якія яго цікавяць, ахопліваюць у асноўным расійскае і амерыканскае палітычнае жыццё, міжнародныя адносіны. Таксама цікавіцца (хаця амаль і не асвятляе іх у сваіх аглядах) праблемы навукі, навукова-тэхнічнага прагрэсу і космасу. Амаль не рыхтуе матэрыялаў па палітычным жыцці Украіны з-за нежадання быць абвінавачаным у прадузятасці, бо з'яўляецца грамадзянінам Расіі.
Жанаты. Бацька — этнічны ўкраінец, жыве ў Малдове, маці — руская, жыве ў Расіі.
Зноскі