Іван Давыдкаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Давыдкаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 9 сакавіка 1926(1926-03-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 жніўня 1990(1990-08-06) (64 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, перакладчык, мастак
Мова твораў балгарская мова
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды

Іван Іванаў Давы́дкаў (балг.: Иван Иванов Давидков; 9 сакавіка 1926(1926-03-09), Жываўцы[d], Міхайлаўградская вобласць6 жніўня 1990(1990-08-06), Сафія) — балгарскі паэт, празаік, перакладчык. Заслужаны дзеяч культуры Балгарыі (1975).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1951 годзе Сафійскі ўніверсітэт.

У 1958—1959 гадах праходзіў стажыроўку ў Беларусі і ва Украіне, вывучаў беларускую і ўкраінскую мовы, знаёміўся з бачнымі прадстаўнікамі беларускай і ўкраінскай літаратуры.

Аўтар зборнікаў паэзіі «Дняпро цячэ пад маім акном» (1960), «Азарэнне» (1970), «Танец кіпарысаў» (1975), раманаў «Кавалак хлеба для падарожніка» (1970), «Рыфы далёкіх зорак» (1981) і інш.

Перакладаў рускую, беларускую, украінскую паэзію, На балгарскай мове апублікаваў творы Я. КупалыЯвар і каліна», «Выйдзі…», «3 кутка жаданняў», «Асёл і яго цень», «Лён» і інш.), Я. Коласа, А. Куляшова, П. Панчанкі, М. Танка, П. Броўкі, Н. Гілевіча і інш.

Беларусі прысвяціў вершы «Вячэрняя песня» і «Калі нарадзіўся мой сын…».

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

У 1970 годзе ў перакладзе Г. Бураўкіна, Н. Гілевіча, А. Разанава выйшла кніга выбранай лірыкі Давыдкава «Крокі вернасці», адметная пошукам гераічнага пачатку ў штодзённых праявах жыцця, імкненнем раскрыць духоўны свет сучасніка праз псіхалагічную паглыбленасць вобразаў. У 1981 годзе раман Давыдкава «Белы конь за акном» пераклаў У. Анісковіч.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]