Іван Зігфрыдан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Зігфрыдан
Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах: Віцебск, Полацк
Горадабудаўнічыя праекты: Полацк

Іван (Іаган) Зігфрыдан — беларускі архітэктар XVIII стагоддзя. З 1772 года губернскі архітэктар(руск.) бел. Полацкай, з 1796 Віцебскай, з 1799 года Беларускай губерняў.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Яго творчасць была пераходнай ад барока да класіцызму. Асноўныя работы: палац віцэ-губернатара і дом каменданта ў Віцебску (абодва 1780; не захаваліся); у Полацку — комплекс жылых і адміністрацыйных будынкаў на галоўнай плошчы (17831786) і план-чарцёж горада (1793). Яго тыпавыя праекты казённых дамоў (суд, магістрат, магазіны) у 17801795 сфарміравалі ансамблі цэнтраў Дрысы (цяпер г. Верхнядзвінск), Рэжыцы (цяпер г. Рэзэкнэ, Латвія), Гарадка і інш. Пабудовы, створаныя ім, вылучаюцца манументальнасцю і рацыянальнасцю планіровачных вырашэнняў.

Горадабудаўнічыя праекты[правіць | правіць зыходнік]

Полацк. Праект перапланіроўкі 1793 г. Архітэктар І. Зігфрыдан

У 17761784 гадах галоўная плошча Полацка была забудаваная жылымі і адміністрацыйнымі будынкамі ў стылі класіцызму паводле праекту I. Зігфрыдана[1].

Асобныя пабудовы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]