Іван Канстанцінавіч Тарба
Іван Канстанцінавіч Тарба | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 21 сакавіка 1921[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 студзеня 1994 (72 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Eteri Kogoniya[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт |
Гады творчасці | з 1937 |
Жанр | паэзія і проза |
Мова твораў | абхазская мова |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Іван Канстанцінавіч Та́рба[3] (21 сакавіка 1921 — 21 студзеня 1994) — абхазскі пісьменнік, паэт.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сяле Беслахуба (сучаснае Беслаху, Ачамчырскі раён Рэспублікі Абхазія). Вучыўся ў Беслахубскай пачатковай школе і Ачамчырскай сярэдняй школе-інтэрнаце[4]. У 1930-х гадах пачаў журналісцкую дзейнасць, працаваў у рэдакцыях газет. У 1940 годзе ўступіў у КПСС[5]. У 1947 годзе скончыў аддзяленне рускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта[4] Сухумскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Некаторы час працаваў у рэдакцыі газеты «Апсны капш» («Чырвоная Абхазія»). У 1948—1953, 1958—1979 гадах займаў пасаду старшыні Саюза пісьменнікаў Абхазіі (абхазскае аддзяленне Саюза пісьменнікаў СССР). У 1954—1958 гадах — сакратар Абхазскага абласнога камітэта Камуністычнай партыі Грузіі. У 1954 годзе абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР[4]. З 1979 года І. К. Тарба на пасадзе сакратара Абхазскага абласнога савета прафсаюзаў[4]. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Абхазскай АССР.
Памёр І. К. Тарба 21 студзеня 1994 года ў горадзе Сухумі. Пахаваны ў Пантэоне пісьменнікаў і грамадскіх дзеячаў Абхазіі.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Друкавацца І. К. Тарба пачаў у 1937 годзе. Аўтар вершаў, паэм і раманаў. Яго творы на абхазскай і ў перакладзе на рускую і грузінскую мовы публікаваліся ў часопісах: «Алашара» («Святло»), «Амцабз» («Полымя»), «Акуа-Сухум»; газетах: «Апсны капш», «Ецваджаа» («Сузор’е»), «Сабчота Абхазеці» («Савецкая Абхазія») і іншых выданнях.
Па сцэнарыю І. Тарбы быў зняты першы абхазскі фільм «Хто асядлае каня»[4].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Тарба Иван Константинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 25. — С. 275. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б Та́рба Иван Константинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 25. — С. 275.
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б в г д Тарба Иван Константинович (руск.) // Афіцыйны сайт саюза пісьменнікаў Рэспублікі Абхазія
- ↑ ВСЭ 1976.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Та́рба Іван Канстанцінавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 439. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Та́рба Иван Константинович // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 275. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Та́рба Іван // Шевченківська енциклопедія: В 6 т. — К.: НАН України, Ін-т л-ри ім. Т. Г. Шевченка, 2015. — Т. 6: Т-Я. — С. 36. — 1120 с. : |802| іл. — кольор. вклейка. — ISBN 978-966-02-6420-5, ISBN 978-966-02-6976-7 (т. 6). (укр.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Тарба Иван Константинович (руск.) // Афіцыйны сайт саюза пісьменнікаў Рэспублікі Абхазія
- «Люблю, как сын, Абхазию мою…» К столетию со дня рождения Ивана Тарбы // Сайт движения «Русский Лад» (руск.)
- Тарба Иван Константинович // Федеральное казённое учреждение «Российский государственный архив литературы и искусства» (РГАЛИ) (руск.)
- «Слово, как меч, будь прямым»: к 100-летию Ивана Тарбы // Портал национальных литератур (руск.)
- Нарадзіліся 21 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Нарадзіліся ў Абхазіі
- Памерлі 21 студзеня
- Памерлі ў 1994 годзе
- Памерлі ў Грузіі
- Члены КПСС
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Пісьменнікі СССР
- Пісьменнікі Абхазіі
- Паэты XX стагоддзя
- Асобы на марках
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання