Іван Маеўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Іван Маеўскі
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 5 мая 1988({{padleft:1988|4|0}}-{{padleft:5|2|0}}-{{padleft:5|2|0}}) (27 гадоў)
Магдэбург, ГДР
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 189 см
Вага 79 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Расіі Анжы
Кар'ера
Клубная кар'ера*
2008 Сцяг Беларусі Вертыкаль (Калінкавічы) 29 (5)
2009 — 2011 Сцяг Беларусі Партызан (Мінск) 63 (8)
2012 — 2014 Сцяг Беларусі Мінск 70 (4)
2015 Сцяг Польшчы Завіша (Быдгашч) 18 (1)
2015 — Сцяг Расіі Анжы (Махачкала)
Нацыянальная зборная**
2015 — Сцяг Беларусі Беларусь 3 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана па стане на 06.07.2015.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на 15.06.2015.

Іван Маеўскі (нар. 5 мая 1988, Магдэбург, ГДР) — беларускі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба «Анжы» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Займаўся футболам у ДЮСШ горада Рэчыцы, але не здолеў трапіць у мясцовы «Ведрыч-97». Таму пасля заканчэння школы паступіў у Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт.

У пачатку 2008 года трапіў на прагляд у калінкавіцкую «Вертыкаль» і ў выніку правёў у гэтым клубе сезон 2008. Пасля заканчэння сезону па рэкамендацыі свайго аднаклубніка Руслана Белаша трапіў на прагляд у сталічны МТЗ-РІПА.[1]

Па выніках прагляду Маеўскі падпісаў з МТЗ-РІПА трохгадовы кантракт. Спачатку выступаў за дубль, а ў 2010 стаў іграком асновы мінскага клуба (які змяніў назву на «Партызан»).

«Мінск»[правіць | правіць зыходнік]

Пасля спынення існавання «Партызана» ў пачатку 2012 стаў іграком ФК «Мінск». Хутка замацаваўся ў аснове, звычайна выступае на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы, часам гуляе на флангу. У чэрвені і ліпені 2013 адсутнічаў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад. У студзені 2014 падоўжыў кантракт з клубам[2].

Сезон 2014 распачынаў як апорны паўабаронца, пазней стаў гуляць бліжэй да чужой брамы. У ліпені 2014 атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў кастрычніку 2014. У снежні 2014 была дасягнута дамоўленасць аб падаўжэнні кантракта з «Мінскам», але неўзабаве Іван адправіўся на прагляд у польскую «Завішу».

«Завіша»[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2015 года перайшоў у клуб польскай Экстраклясы «Завіша» з Быдгашчы[3]. У клубе адразу замацаваўся ў асноўным складзе, стаў адным з вядучых ігракоў каманды. Некалькі разоў трапляў у зборную тура Экстраклясы па версіі розных спартыўных выданняў[4][5]. Вясной 2015 года цікавасць да Маеўскага сталі праяўляць вядучыя клубы Польшчы, як то «Лех» и «Легія»[6].

Да прыходу Маеўскага «Завіша» са значным адрывам ад канкурэнтаў займала апошняе месца ў турнірнай табліцы. Пасля зімовага перапынку, калі каманду папоўнілі Маеўскі і шэраг іншых ігракоў, «Завіша» выдала васьміматчавую серыю без паражэнняў і пачала выратоўвацца са свайго становішча. У выніку, клуб з Быдгашчы сумеў узняцца на перадапошні радок, але ўсё роўна пакінуў Экстраклясу.

Згодна з пунктам кантракта, Маеўскі ў выпадку вылету з Экстраклясы мог пакінуць «Завішу». Цікавасць да Маеўскага меў шэраг польскіх клубаў (прадметны інтарэс праяўляла «Погань» са Шчэціна), аднак уладальнік «Завішы» Радаслаў Осух адмовіўся адпускаць паўабаронцу, патрабуючы агавораную ў кантракце кампенсацыю[7].

«Анжы»[правіць | правіць зыходнік]

У канцы чэрвеня 2015 года стала вядома, што Маеўскі можа працягнуць кар'еру ў расійскім «Анжы», які пагадзіўся заплаціць за іграка патрэбную суму[8]. У выніку, пасля прагляду Іван 6 ліпеня падпісаў трохгадовы кантракт з махачкалінскім клубам[9].

Міжнародная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіку 2015 года Маеўскі быў выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі новым галоўным трэнерам Аляксандрам Хацкевічам[10]. 27 сакавіка 2015 дэбютаваў у зборнай, выйшаўшы ў стартавым складзе ў адборачным матчы Еўра-2016 супраць Македоніі[11].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Сцяг Беларусі Уладальнік Кубка Беларусі: 2013

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2008 Д3 Вертыкаль Сцяг Беларусі 29 5
2009 Д1 МТЗ-РІПА Сцяг Беларусі 5 0
2010 Д1 Партызан Сцяг Беларусі 31 4
2011 Д2 Партызан Сцяг Беларусі 27 4
2012 Д1 Мінск Сцяг Беларусі 23 1
2013 Д1 Мінск Сцяг Беларусі 24 0
2014 Д1 Мінск Сцяг Беларусі 23 3
2014/15 (2) Д1 Завіша Сцяг Польшчы 18 1

Зноскі

  1. Как за шесть лет превратиться из укладчика-упаковщика в обладателя Кубка Беларуси
  2. Маевский продлил контракт с «Минском»
  3. Иван Маевский подписал контракт с польским "Завишей"
  4. Чемпионат Польши. Маевского включили в сборную тура "Przegląd Sportowy", Ekstraklasa.net и Sportowefakty.pl
  5. Чемпионат Польши. "Piłka Nożna" во второй раз подряд включила Ивана Маевского в сборную тура (ФОТО)
  6. Fakt: Маевский попал в сферу интересов «Легии» и «Леха»
  7. Хозяин "Завиши" пытается заблокировать переход Ивана Маевского в "Погонь"
  8. Иван Маевский может продолжить карьеру в махачкалинском "Анжи"
  9. Иван Маевский подписал 3-летний контракт с "Анжи" (ФОТО)
  10. Андрей Горбунов, Иван Маевский и еще 21 игрок вызваны в сборную Беларуси на матчи с Македонией и Габоном
  11. Македония - Беларусь. Александр Хацкевич и Бошко Джуровски определились с составами. Дебют Маевского в сборной

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]