Іван Фірсавіч Несцераў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Фірсавіч Несцераў
Дата нараджэння 7 ліпеня 1904(1904-07-07)
Месца нараджэння вёска Таўкачы, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць
Дата смерці 24 снежня 1989(1989-12-24) (85 гадоў)
Месца смерці Белая Царква, Кіеўская вобласць, Украіна
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 1939—1940, 1941—1945
Званне гвардыі старшы лейтэнант
Бітвы/войны Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну, 1939, Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Ордэн Чырвонай Зоркі

Іван Фірсавіч Несцераў (7 ліпеня 1904 — 24 снежня 1989) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, гвардыі старшы лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

І. Ф. Несцераў нарадзіўся ў вёсцы Таўкачы (зараз у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). З 1924 г. на камсамольскай рабоце ў Таўкачах. Вучыўся ў Маскоўскай горнай акадэміі. У 1939—1940 гг. праходзіў службу ў Чырвонай Арміі. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны зноў прызваны на службу. З чэрвеня 1941 года на Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім, Данскім, 2-м і 3-м Украінскіх франтах.

Намеснік камандзіра батальёна па палітычнай частцы 311-га гвардзейскага стралковага Ізмаільскага Чырванасцяжнага палка 108-й гвардзейскай стралковай Мікалаеўскай Чырванасцяжнай дывізіі (46-я армія, 2-і Украінскі фронт) капітан[1] І. Ф. Несцераў вызначыўся пры фарсіраванні ракі Дунай ў ходзе Будапешцкай наступальнай аперацыі ў раёне населенага пункта Эрчы на тэрыторыі Венгрыі.

Пасля вайны І. Ф. Несцераў у запасе. Жыў у горадзе Александрыя (Кіраваградская вобласць Украіны), потым у горадзе Белая Царква Кіеўскай вобласці. Памёр у 1989 годзе.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • Партрэт і імя І. Ф. Несцерава на мемарыяльнай пліце Алеі Герояў у горадзе Шклоў.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 298.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]