Іван Цярэнцьевіч Бурсаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Цярэнцьевіч Бурсаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 19 снежня 1927(1927-12-19) (90 гадоў)
Месца нараджэння:
Альма-матар:
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці: паэт, перакладчык

Іван Цярэнцьевіч Бу́рсаў (нар. 19 снежня 1927, г. Клімавічы Магілёўскай вобласці) — рускі паэт, перакладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Літаратурны інстытут імя Горкага ў Маскве (1962). Працаваў у часопісе «Нёман», у выдавецтве «Молодая гвардия» (Масква).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкуецца з 1953. Аўтар зборнікаў паэзіі «Грамата гадоў» (1977), «Пясочны гадзіннік» (1981), «Круг» (вершы, паэма, 1986), кніг вершаў і казак для дзяцей «Едзе лес» (1961), «Вясёлыя небыліцы» (1970), «Краіна Блакітнага Сонца» (1973), «Казкі, поўныя цудаў» (1979), «Сорак сарок» (1988) і інш.

Перакладае з беларускай і ўкраінскай моў на рускую (зборнікі паэзіі А. Астрэйкі, Р. Барадуліна, Д. Бічэль-Загнетавай, П. Броўкі, Г. Бураўкіна, В. Зуёнка, У. Караткевіча, Е. Лось, К. Цвіркі і інш.).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]