Іван Юр’евіч Мсціслаўскі
Іван Юр'евіч Мсціслаўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юрый Мсціслаўскі | ||||||
Пераемнік | Ульяна Іванаўна Мсціслаўская | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | XV стагоддзе | ||||||
Смерць | каля 1490 ці не раней за 1483 і не пазней за 1489 | ||||||
Род | Гедзімінавічы і Мсціслаўскія[1] | ||||||
Бацька | Юрый Лугвенавіч[2] | ||||||
Жонка | Ульяна[d][3] | ||||||
Дзеці | Анастасія Іванаўна Слуцкая[d][4] і Ульяна Іванаўна Мсціслаўская[d][5] |
Іван Юр'евіч Мсціслаўскі (пам. каля 1490) — удзельны князь мсціслаўскі (каля 1460—1490), намеснік мінскі і віцебскі, адзіны сын і пераемнік князя Юрыя Лугвенавіча Мсціслаўскага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Іван Юр'евіч Мсціслаўскі паходзіў з дынастыі Гедзімінавічаў, ён быў унукам Лугвена (Сямёна) Альгердавіча Мсціслаўскага і праўнукам вялікага князя літоўскага Альгерда (1345—1377). Іван Мсціслаўскі знаходзіўся ў сваяцтве з дынастыяй Ягелонаў, быў стрыечным пляменнікам вялікага князя літоўскага і караля польскага Казіміра Ягелончыка.
Каля 1460 года пасля смерці свайго бацькі Юрыя Лугвенавіча Іван атрымаў у валоданне ўдзельнае Мсціслаўскае княства на мяжы з Вялікім Княствам Маскоўскім.
Іван Юр'евіч Мсціслаўскі служыў вялікаму князю Літоўскаму Казіміру Ягелону, быў яго намеснікам у Мінску і Віцебску. Апроч Мсціслава яму належалі гарады Рослаўль, Радамль, Цяцерын, Княжыцы, Папова Гара і іншыя воласці.
У яго засталіся дзве дочкі (Ульяна і Анастасія). Старэйшая, Ульяна Іванаўна, была выдадзена замуж за князя Міхаіла Іванавіча Заслаўскага (пам. 1534), і прынясла яму ў якасці пасагу Мсціслаў, а малодшая, Анастасія Іванаўна, выйшла замуж за князя Сямёна Міхайлавіча Слуцкага (1481—1503).
У 1490—1495 гг. князь Іван Юр'евіч Мсціслаўскі сканаў, яго спадчыніцай стала старэйшая дачка Ульяна Іванаўна Мсціслаўская, якая ў 1499 годзе была выдадзена вялікім князем літоўскім Аляксандрам Казіміравічам за князя Міхаіла Іванавіча Заслаўскага, які, дзякуючы гэтаму шлюбу, атрымаў у валоданне Мсціслаўскае княства.
Зноскі
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 264–265.
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 263–264.
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 264.
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 264, 330.
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 264, 268.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Усе манархі свету. Мсціслаўскія князі Архівавана 30 ліпеня 2013.