Красная Гара (Краснагорскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Папова Гара)
Jump to navigation Jump to search
Пасёлак гарадскога тыпу
Красная Гара
руск.: Красная Гора
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Гарадское паселішча
Каардынаты
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
да 1922Папова Гара
ПГТ з
Плошча
8,4 км²
Насельніцтва
Нацыянальны склад
рускія, беларусы і іншыя
Канфесійны склад
праваслаўныя і іншыя
Часавы пояс
Тэлефонны код
+7 48346
Паштовы індэкс
243160
Аўтамабільны код
32
Код АКАТП
152345511
Красная Гара на карце Расіі ±
Красная Гара (Краснагорскі раён) (Расія)
Красная Гара (Краснагорскі раён)
Красная Гара (Краснагорскі раён) (Бранская вобласць)
Красная Гара (Краснагорскі раён)

Кра́сная Гара́ (руск.: Красная Гора, да 1922 года — Папо́ва Гара́) — пасёлак гарадскога тыпу ў Расіі, на рацэ Беседзі. Адміністрацыйны цэнтр Краснагорскага раёна Бранскай вобласці. Насельніцтва на 2016 год — 6306 чалавек. Знаходзіцца за 202 км на захад ад Бранска, за 15 км ад граніцы з Беларуссю, за 56 км на паўночны захад ад чыгуначнай станцыі Клінцы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра Папову Гару як вартаўнічае паселішча ў Мсціслаўскі княстве Вялікага Княства Літоўскага датуецца 1387 годам. У 1483 годзе яна ўвайшла ў склад Віленскае ваяводства[2]. У 1500 годзе старадубскі князь Сямён Мажайскі, які ў 1499 годзе разам з сваімі землямі перайшоў з літоўскага падданства ў маскоўскае, разам з маскоўскім войскам захапіў Папову Гару. 28 жніўня 1501 года ў Горадні вялікі князь Аляксандр перадаў сваёй жонцы Алене некалькі населеных пунктаў, у тым ліку і замак Папову Гару[3]. Паводле вынікаў вайны горада засталося ў складзе Маскоўскай дзяржавы. У канцы 1530-х гадоў з Паповагорскай воласці сфарміраваўся Паповагорскі ўезд (павет).

У 1607 годзе ў Папову Гару з Прапойска прыбыў Ілжэдзмітрый I. Горад вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага, што пацвердзіла Дэулінскае перамір’е 1618 года. 13 красавіка 1619 года каралевіч Уладзіслаў выдаў універсал, згодна з якім «гарадзішча Папова Гара з воласцю» перайшлі пад яго кіраванне. У 1620 годзе ў месце з’явілася залога, тут збудавалі касцёл. У 1625 годзе ўтварыўся Старадубскі павет Смаленскага ваяводства, у склад якога ўвайшла Папова Гара.

У 1648 годзе казакі Хмельніцкага захапілі Папову Гару. У 1649 годзе Вялікае Княства Літоўскае вярнула кантроль над горадам, але ў 1651 годзе казакі зноў захапілі яго.

Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з Андрусаўскім перамір’ем 1667 года Папова Гара апынулася ў складзе Маскоўскай дзяржавы. У XVIIXVIII стагоддзях яна ўваходзіла ў склад Старадубскага палка. У XIX ст. горад стаў цэнтрам воласці Суражскага павета Чарнігаўскай губерні.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Папова Гара абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, дзе ў Суражскі павет («падраён») Гомельскага раёна[4]. Аднак 16 студзеня Папова Гара была перададзена РСФСР. 31 кастрычніка 1922 года Папова Гара была перайменавана ў Красную Гару. У 1968 годзе паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • XX стагоддзе: 1970 год — 4430 чал.; 1979 год — 5727 чал.; 1989 год — 6909 чал.
  • XXI стагоддзе: 2002 год — 6599 чал.; 2009 год — 6241 чал.; 2010 год — 5906 чал.; 2012 год — 5754 чал.; 2013 год — 5610 чал.; 2014 год — 5816 чал.; 2015 год — 6131 чал.; 2016 год — 6306 чал.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

У мястэчку працуе сыраробны завод.

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Царква Святой Тройцы

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]


Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]