Іван Юр’евіч Макей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Юр’евіч Макей
Род дзейнасці казачнік
Дата нараджэння 1882
Месца нараджэння
Дата смерці 7 ліпеня 1955(1955-07-07)
Месца смерці
Грамадзянства

Іван Юр'евіч Маке́й (1882, в. Дзярэчын, Зэльвенскі раён, Гродзенская вобласць — 7 ліпеня 1955) — беларускі народны казачнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Парабкаваў, працаваў у Беластоку на тэкстыльных фабрыках, у пякарні. З 1904 года жыў у в. Алексічы каля Зэльвы. Там у 1946 годзе ўдзельнікі фальклорнай экспедыцыі БДУ пад кіраўніцтвам Л. Р. Барага запісалі ад яго каля 30 казак.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Макей «разыгрываў» казку ў асобах, па майстэрску перадаваў інтанацыі, міміку, рухі і паходку персанажаў, надаваў казкам асаблівую сюжэтную напружанасць, арыгінальна спалучаў камічныя і драматычныя сюжэты. Адна з лепшых чарадзейных казак рэпертуару Макея «Кіёчак» апублікавана ў зборніку «Чарадзейныя казкі» (ч. І, 1973) і ў перакладзе на нямецкую мову ў зборніку «Беларускія народныя казкі» (10-е выданне, Берлін, 1980).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]