Ігар Аляксандравіч Бортнік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Ігар Аляксандравіч Бортнік
Дата нараджэння 1978
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Навуковая сфера гісторыя і філасофія
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філасофскіх навук (2007)
Навуковае званне
Альма-матар

Ігар Аляксандравіч Бортнік (нар. 1978, Рыга) — беларускі гісторык і філосаф, педагог, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 2001 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя». У 20012004 гадах навучаўся ў аспірантуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата філасофскіх навук па спецыяльнасці «Гісторыя філасофіі» абараніў 26 чэрвеня 2007 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Тэма дысертацыі: «Праблема талеранцыі ў філасофскай і сацыяльна-палітычнай думцы Вялікага княства Літоўскага і Польшчы XVI—XVII стст.», навуковы кіраўнік — Анатоль Аляксандравіч Лягчылін. Рацэннем ВАК Рэспублікі Беларусь у 2010 годзе яму было прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Філасофія».

Зараз працуе над напісаннем доктарскай дысертацыі «Сацыяльна-палітычная думка Вялікага Княства Літоўскага другой паловы XVI — першай паловы XVII стагоддзя ў агульнаеўрапейскім кантэксце» (навуковы кансультант — прафесар Таццяна Пятроўна Кароткая), з 2016 года з’яўляўся дактарантам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З часу заканчэння ўніверсітэта і па 2021 год працаваў у Полацкім дзяржаўным універсітэце: з’яўлялася асістэнтам, старэйшым выкладчыкам кафедры філасофіі (20012003), дацэнтам кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін (з 2007 года). З 2009 па 2019 годы з’яўляўся загадчыкам кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Праходзіў стажыроўкі ў Варшаўскім універсітэце і Інстытуце гісторыі Польскай акадэміі навук (Польшча, 2005, 2006, 2007, 2009 гады), Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэце (Расія, 2008 год) і інш. Быў сябрам рэдакцыйнай калегіі навукова-тэарэтычнага часопіса «Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта».

У кастрычніку 2021 года новапрызначаны рэктар ПДУ Алег Раманаў звольніў Ігара Бортніка з універсітэта па палітычных матывах.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя даследаванні прысвечаны праблемам талеранцыі і спецыфікі яе тэарэтычнай рэпрэзентацыі ў філасофскай і сацыяльна-палітычнай думцы Вялікага княства Літоўскага і Польшчы XVI-XVII стагоддзяў. Вывучае ідэйна-тэарэтычныя і сацыякультурныя фактары, якія абумовілі актуалізацыю праблемы талеранцыі ў філасофскай і сацыяльна-палітычнай думцы ВКЛ і Польшчы XVI—XVII стагоддзяў. Даследуе сутнасць і спецыфічныя рысы канцэптуальных падыходаў пры аналізе праблемы талеранцыі ў межах асноўных накірункаў філасофскай і сацыяльна-палітычнай думкі ВКЛ і Польшчы пазначанага перыяду («хрысціянска-гуманістычны», контррэфармацыйны, пратэстанцкі, праваслаўны). Вывучае спецыфіку ідэй талеранцыі ў філасофскай і сацыяльна-палітычнай думцы радыкальна-рэфармацыйнага руху, прадстаўленых у межах двух канцэптуальных падыходаў, якія адлюстроўваюць розныя ўзроўні разумення паняцця талеранцыі.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Манаграфічныя выданні[правіць | правіць зыходнік]

  • Бортнік, І. А. «Размова Паляка з Літвінам». Мікалай Радзівіл «Чорны». Роля рэлігіі ў дзяржаве / І. А. Бортнік // Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі: у 6 т. Т.2: Протарэнесанс і Адраджэнне / С. І. Санько [і інш.]; НАН Беларусі; Інстытут філасофіі. — Мінск: Бел. навука, 2010. — С. 643—683, 722—731.
  • Бортнік, І. А. Праблема талерантнасці ў рэлігійна-філасофскай і сацыяльна-палітычнай думцы Вялікага Княства Літоўскага (другая палова XVI — першая палова XVII стст.) / І. А. Бортнік // Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі: у 6 т. Т. 3: Рэфармацыя. Контррэфармацыя. Барока / В. Б. Евароўскі [і інш.]; рэдкал.: В. Б. Евароўскі [і інш.]; НАН Беларусі; Інстытут філасофіі. — Мінск: Бел. навука, 2013. — С. 411—530.

Выбраныя навуковыя артыкулы[правіць | правіць зыходнік]

  • Верацярпімасць як сутнаснае вызначэнне талеранцыі ў радыкальна-рэфармацыйным вучэнні «Польскіх і Літоўскіх братоў» / І. А. Бортнік // Вестник Полоцкого государственного университета. — 2008. ― № 7. ― С. 85―94.
  • Праблема талеранцыі ў праваслаўнай тэалагічнай і сацыяльна-палітычнай думцы Рэчы Паспалітай другой паловы XVI ст. / І. А. Бортнік // Иппокрена. — 2008. ― № 1. ― С. 83―89.
  • Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут філасофіі. Т. 2: Протарэнесанс і Адраджэнне / С. І. Санько, І. А. Бортнік [і інш.]. — 2010. — 839 с.
  • Палітычная культура шляхты Полацкага ваяводства ў канцы XVI ― пачатку XVII стагоддзя ў святле соймікавых інструкцый / І. А. Бортнік // Вестник Полоцкого государственного университета. — 2013. ― № 7. ― С. 106―115.
  • Канцэпцыя дзяржаўна-палітычнага ўладкавання ў творах Андрэя Волана / І. А. Бортнік, А. А. Емяльянаў // Вестник Полоцкого государственного университета. — 2015. ― № 15. ― С. 63―68.
  • Рэкамендацыі па ўдасканаленні палітыка-прававой сістэмы ў творах Андрэя Волана / І. А. Бортнік, А. А. Емяльянаў // Вестник Полоцкого государственного университета. — 2015. ― № 15. ― С. 69―74.

Вучэбна-метадычныя выданні[правіць | правіць зыходнік]

  • Філасофская і грамадска-палітычная думка Беларусі: вучэб.-метад. дапам. / І. А. Бортнік. — Наваполацк: ПДУ, 2010. — 118, [1] c.
  • Гісторыя Беларусі: вучэб.-метад. компл. / І. А. Бортнік, В. У. Якубаў. — Наваполацк: ПДУ, 2011. — 355 с.
  • Бортник, И. А. Философия и методология науки : метод. указания и рек. для аспирантов и магистрантов / Игорь Александрович Бортник ; М-во образования РБ, Полоцкий гос. ун-т, каф. соц.-гум. дисциплин. — Новополоцк : ПГУ, 2012. — 12 c.
  • Бортник, И. А. Методические указания к выполнению курсовой работы для студентов специальности 1-23 01 15 «Социальные коммуникации» / И. А. Бортник ; Министерство образования Республики Беларусь, Полоцкий государственный университет, кафедра социально-гуманитарных дисциплин. — Новополоцк : ПГУ, 2016. — 24 с.
  • Бортник, И. А. Социальная философия : электронный учебно-методический комплекс для студентов специальности 1-23 01 15 «Социальные коммуникации» / И. А. Бортник. — Новополоцк : Полоц. гос. ун-т, 2021. — 1 электрон. опт. диск (CD-R). ISBN 978-985-531-735-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]