Ігар Серафімавіч Ташлыкоў
Ігар Серафімавіч Ташлыкоў | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 4 чэрвеня 1946 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 чэрвеня 2016 (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік |
Навуковая сфера | Фізіка кандэнсаванага стану |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук[1] |
Альма-матар | |
Член у | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Ігар Серафімавіч Ташлыкоў (4 мая 1946, Канка, КНДР — 7 чэрвеня 2016, Мінск, Беларусь) — беларускі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1989), прафесар (1992). Член Нью-Ёркскай акадэміі навук (1994), Беларускага фізічнага таварыства (1995).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фізіка», спецыялізацыя «Фізіка цвёрдага цела», 1969; аспірантура, 1973).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (1972—1989, Навукова-даследчы інстытут прыкладных фізічных праблем, старшы навуковы супрацоўнік), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (1989—2003, прафесар), Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка (з 2003, фізічны факультэт, прафесар кафедры агульнай фізікі, у 2007—2013 — загадчык кафедры, з 2013 — прафесар кафедры фізікі і методыкі выкладання фізікі, у 2003—2007 — дэкан факультэта).
Навуковыя інтарэсы: радыяцыйная фізіка цвёрдага цела, іонна-прамянёвае мадыфікаванне ўласцівасцей паверхняў металаў, паўправаднікоў, эластамераў; ядзерна-фізічныя метады даследавання элементнага саставу, сканіруючая зондавая мікраскапія; уласцівасці і механізмы змочвання паверхні; тонкія плёнкі электракантактаў і паглынальныя слаі сонечных элементаў і элементаў оптаэлектронікі.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2012).
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Модифицирование и исследование структуры в кристаллах с разными типами связей (Si, GaAs, Ni) ядерно-физическими методами : диссертация … доктора физико-математических наук : 01.04.16 ; 01.04.07 : защищена 17.03.1989 : утверждена 18.08.1989 / Ташлыков Игорь Серафимович. — Харьков, 1988.
- A model of oxide layer growth on Ag+ and Pt+ ion implanted nickel anode in aqueous alkaline solution / I. S. Tashlykov // Thin Solid Films. — 1997. — Vol. 307, iss. 1/2. — P. 106—109.
Зноскі
- ↑ Беларусь у асобах і падзеях
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Ташлыкоў Ігар Серафімавіч / Я. Г. Міляшкевіч // Беларуская энцыклапедыя : 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 15. — С. 466.
- Ташлыков Игорь Серафимович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 189—190.
- Нарадзіліся 4 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1946 годзе
- Нарадзіліся ў Паўночнай Карэі
- Памерлі 7 чэрвеня
- Памерлі ў 2016 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выкладчыкі БДТУ
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Выпускнікі Харкаўскага ўніверсітэта
- Выпускнікі БДУ
- Члены Нью-Ёркскай акадэміі навук
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 4 мая
- Рэктары БДПУ імя Максіма Танка