Ідрыс Ургенішбаеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ідрыс Ургенішбаеў
Дата нараджэння 7 кастрычніка 1912(1912-10-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 кастрычніка 1943(1943-10-06) (30 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19421943
Званне
Сяржант
Сяржант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза ордэн Леніна ордэн Чырвонай Зоркі

Ідрыс Ургенішбаеў(19121943) — сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ідрыс Ургенішбаеў нарадзіўся 7 кастрычніка 1912 года ў ауле Талды-Кум (цяпер — Шалкарскі раён Акцюбінскай вобласці Казахстана). Пасля заканчэння Акцюбінскага педвучылішча кіраваў працаваў дырэктарам школы на сваёй радзіме. У студзені 1942 года Ургенішбаеў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную армію[1].

Да верасня 1943 года сяржант Ідрыс Ургенішбаеў камандаваў аддзяленнем кулямётнай роты 467-га стралковага палка 81-й стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро. У ноч з 30 верасня на 1 кастрычніка 1943 года аддзяленне Ургенішбаева пераправілася праз Дняпро у раёне вёскі Глушэц Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР і прыняў актыўны ўдзел у баях за захоп і ўтрыманне плацдарма на яго заходнім беразе, адбіўшы 22 нямецкія контратакі. У тых баях Ургенішбаеў знішчыў больш за 90 салдат і афіцэраў праціўніка. 6 кастрычніка 1943 года ён загінуў у баі. Пахаваны ў вёсцы Дзяражычы Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за «мужнасць і адвагу, праяўленыя пры фарсіраванні Дняпра і пашырэнні плацдарма на правым беразе», сяржант Ідрыс Ургенішбаеў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза[2]. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна і Чырвонай Зоркі[1].

У гонар Ургенішбаева названы вуліца ў горадзе Чалкар і школа на радзіме[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.