Ізабела Іванаўна Марціновіч
Ізабела Іванаўна Марціновіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 кастрычніка 1927 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 лютага 2021 (93 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | юрыст, адвакат |
Навуковая сфера | права |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар юрыдычных навук (1969) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Ізабела Іванаўна Марціновіч (27 кастрычніка 1927, Багушэўск, Сенненскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі юрыст. Доктар юрыдычных навук (1969), прафесар (1971). Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі (1982). Заслужаны юрыст Беларусі (1995).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыла Мінскі юрыдычны інстытут у 1949 годзе. У 1952 г. на выкладчыцкай рабоце ў Мiнскiм юрыдычным інстытуце, з 1956 г. — на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта: старшы выкладчык, дацэнт. З 1971 г. — прафесар кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду.
Кандыдацкую дысертацыю на тэму: «Прынцып галоснасці ў савецкім крымінальным працэсе» абараніла ў 1954 г. у Маскоўскім юрыдычным інстытуце, доктарскую дысертацыю на тэму: «Развіццё суда і крымінальна-працэсуальных форм судовай дзейнасці ў Беларускай ССР (1917—1967 гг.)» — у 1969 г. у БДУ.
І. І. Марціновіч стала першай у Беларусі жанчынай прафесарам — доктарам права.
Член двух спецыялізаваных Саветаў па абароне кандыдадскіх і доктарскiх дысертацый па юрыдычных навуках пры БДУ. Навуковыя працы па пытаннях судовага ладу, пракурорскага нагляду, крымінальнага працэсу, гісторыі дзяржавы і права Беларусі.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Заслужаны работнiк вышэйшай школы Беларускай ССР (1982).
- Заслужаны юрыст Рэспублiкi Беларусь (1995).
- Узнагароджана Граматай Вярхоўнага Савета БССР.
- Ганаровы работнік юстыцыі Беларусі (2007).
- Лаўрэат прэміі імя У. І. Пічэты (2006).
Выбраныя навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]
- Мартинович И. И. Адвокатура Беларуси: история и современность. Минск, 2002;
- Мартинович И. И., Пастухов М. И. Судебно-правовая реформа в Республике Беларусь: Суд присяжных и другие новвоведения. Минск,1995
- Мартинович И. И. История суда Белорусской СССР.1917-1967.-Минск.:БГУ, 1961
- Мартинович И. И. «Проблемы модернизации судебной системы Беларуси в постсоветский период».// Судебные реформы в странах СНГ. С.15-28. Минск, 2005. Тесей.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 148. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Нарадзіліся 27 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1927 годзе
- Нарадзіліся ў Багушэўску
- Памерлі 16 лютага
- Памерлі ў 2021 годзе
- Выкладчыкі юрыдычнага факультэта БДУ
- Дактары юрыдычных навук
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
- Лаўрэаты прэміі імя У. І. Пічэты БДУ
- Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Заслужаныя работнікі вышэйшай школы БССР
- Заслужаныя юрысты Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Сенненскім раёне
- Юрысты Беларусі
- Юрысты паводле алфавіта