Перайсці да зместу

Ілавары

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Малюнак 1883 г.

Ілавары, або ісуа (малаял.: ഈഴവർ) — прадстаўнікі недатыкальнай касты ў Керале.

Паводле паданняў, ілавары паходзяць са Шры-Ланкі і з’яўляюцца першымі распаўсюджвальнікамі культуры какосавай пальмы на поўдні Індыі. Відавочна, у мінулым былі ваенізаванай супольнасцю, таму маюць некаторыя традыцыі, падобныя з наярскімі. Іх сацыяльна-рэлігійны ранг даволі нізкі. Ілавараў прылічаюць да «людзей без варны» або далітаў.

Лічыцца, што ў мінулым ілавары займаліся зборам какосаў, вытворчасцю алкагольных напояў, працавалі як наёмныя рабочыя або нават рабы. Але ў XIX ст. большасць з іх была дробнымі памешчыкамі і арандатарамі, займалася некаторымі рамёствамі, аказвала медыцынскія і ваенныя паслугі. Дзякуючы высокаму ўзроўню пісьменнасці некаторыя ілавары рабілі кар’еру пры дварах мясцовых манархаў або ў брытанскай адміністрацыі.

У адрозненне ад астатніх малаялі, ілавары трымаюцца адліку сваяцтва і перадачы спадчыны па мужчынскай лініі. Іх культура знакаміта маляўнічымі святамі, танцавальным і песенным мастацтвам, ваеннымі адзінаборствамі, лекаваннем.