Ілукштанскі павет
Ілукштанскі павет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Курляндская губерня |
Адміністрацыйны цэнтр | Ілукст |
Дата ўтварэння | 1819 |
Дата скасавання | 1949 |
Насельніцтва | 66 461[1] (1 897) |
Плошча | 1952,3 вёрст² |
![]() |
|
![]() |
Ілукштанскі павет (руск.: Иллукстский уезд, лат.: Ilūkstes apriņķis, ням.: Kreis Illuxt) — былая адміністрацыйная адзінка Курляндскай губерні (1819—1918), затым Латвійскай рэспублікі (1920—1940) і Латвійскай ССР (1940/1944-1949). Цэнтр — горад Ілукст (Ілукстэ).
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Павет створаны ў 1819 годзе ў выніку тэрытарыяльна-адміністрацыйнай рэформы[2]. Да пачатку 1940 года Ілукштанскі павет займаў плошчу 2242,7 км², уключаў 3 гарады (Ілукстэ, Грыва, Субатэ) і 19 валасцей[3].
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Паводле перапісу 1897 года насельніцтва павета складала 66 461 чалавек, у тым ліку ў Ілуксце — 3652 чал., у мястэчках Грыва — 5100 чал., Субат — 1200 жых[1].
Нацыянальны склад[правіць | правіць зыходнік]
Нацыянальны склад паводле перапісу 1897 года[4]:
- латышы — 18 955 чал. (28,5 %),
- беларусы — 11 478 чал. (17,3 %),
- палякі — 11 380 чал. (17,1 %),
- рускія — 10 121 чал. (15,2 %),
- літоўцы — 6996 чал. (10,5 %),
- яўрэі — 6351 чал. (9,6 %),
- немцы — 1082 чал. (1,6 %),
Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]
У 1913 годзе ў павеце было 17 валасцей:[5]
|
|
Зноскі
- ↑ а б Першы Усеагульны перапіс насельніцтва Расійскай імперыі 1897 года. Курляндская губерня
- ↑ А. Орановский. Материалы для географии и статистики России: Курляндская губерния. Петербург, 1862.
- ↑ Okupētās Latvijas administratīvi teritoriālais iedalījums. Latvijas Valsts arhīvu ģenerāldirekcija. Rīga, 1997. ISBN 9984-9256-0-9
- ↑ Першы ўсеагульны перапіс насельніцтва Расійскай Імперыі 1897 г. Размеркаванне насельніцтва па роднай мове. Ілукштанскі павет
- ↑ Волостныя, станичныя, сельскія, гминныя правленія и управленія, а также полицейскіе станы всей Россіи съ обозначеніем мѣста ихъ нахожденія. — Кіевъ: Изд-во Т-ва Л. М. Фишъ, 1913.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Иллукст // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.