Ілья Львовіч Курган

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ілья Львовіч Курган
17a29 05.jpg
Дата нараджэння: 26 мая 1926(1926-05-26) (92 гады)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Адукацыя:
Прафесія: акцёр

Курган (Эйдэльман) Ілья Львовіч (26 мая 1926, Барысаў, Мінскай вобласці) — беларускі акцёр, дыктар радыё, педагог. Заслужаны артыст Беларусі (1968).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі тэатральны інстытут (1949) па спецыяльнасці "акцёр драматычнага тэатра" (першы выпуск інстытута, курс Еўсцігнея Міровіча). З 1949 дыктар (да 1987) і артыст Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Беларусі. З 1959 выкладае у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (з 1992 прафесар), з 1995 адначасова ў Беларускім універсітэце культуры.

Яго мастацтва выявілася ў радыёпастаноўках «Прымакі» Я. Купалы, «Паляўнічае шчасце» Э. Самуйлёнка, «Сцяг брыгады» А. Куляшова, «Незабыўныя дні» М. Лынькова, у шматсерыйным радыёспектаклі «Доктар Русель» У. Дзюбы. Сярод запісаў: на радыё — «Скіп'ёўскі лес» К. Чорнага (1995), «Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча (1997), на грампласцінках — паэмы «Курган» Я. Купалы, «Новая зямля» и «Сымон-музыка» (урыўкі) Я. Коласа, «Мужнасць» и «Летні дзень» (урыўкі) П. Глебкі, «Дзесяты падмурак» П. Труса, вершы М. Багдановіча, П. Броўкі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах., Т.9. Мн., 2000, С.46