Іна Авелеўна Бярозкіна
Іна Авелеўна Бярозкіна | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 красавіка 1937 (87 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Бацька | Авель Пінхусавіч Брэгман |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Іна Авелеўна Бярозкіна (у дзявоцтве Брэгман; нар. 9 красавіка 1937, Менск) — беларускі архітэктар. Дачка беларускага архітэктара Авеля Брэгмана.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла ў 1960 годзе Беларускі політэхнічны інстытут з адзнакай (выкладчыкі Г. Заборскі, Н. Я. Трахтэнберг, У. А. Кароль (кіраўнік дыпломнага праекта)). У 1960—1968 гадах архітэктар, кіраўнік групы Белдзяржпраекта, у 1968—1990 гадах галоўны архітэктар праектаў Паўнзахдзіпрахарчпрама (Белдзіпрахарчпрам).
Член Саюза архітэктараў СССР з 1967 года. Пражывала ў Мінску.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы: рэканструкцыя (частковая) і капітальны рамонт ДАВТ БССР (1966—1967, у асаўтарстве за В. Б. Ладыгінай); комплекс харчовых прадпрыемстваў у г. Чарджоу, Туркменістан (1971—1973, у І. Байцовым); комплекс адміністрацыйна-вытворчых будынкаў прадпрыемства ў г. Клайпеда, Літва (1975—1977, намінацыя на Дзяржаўную прэмію Літоўскай ССР); комплекс харчовых прадпрыемстваў у г. Набярэжныя Чаўны, Татарстан (1975—1980); адміністрацыйна-лабараторны корпус Мінскага маргарынавага завода (1979—1980); комплексы адміністрацыйна-вытворчых будынкаў прадпрыемстваў у гарадах Талін (1973—1975) і Нарва, Эстонія (1979—1981); комплекс вытворчых, адміністрацыйных і дапаможных будынкаў прадпрыемства ў г. Санкт-Пецярбургу на скрыжаванні вуліц В. Форш і Ціміразеўскай (1982—1985); праект культурна-асветнага цэнтра з кінаканцэртнай залай і басейнам у г. Бабруйску (1990—1991, інжынерная частка, архітэктурная акустыка—сумесна са спецыялістамі Лендзіпратэатра, Лендзіпрагара); комплекс будынкаў кандытарскага цэха ў Вільнюсе, Літва (1981-1983); кандытарская фабрыка (1986-91) і паліграфічная вытворчасць (1987-90) у комплексе харчовых прадпрыемстваў у прамвузле «Дражня» ў г. Мінску. Сярод ажыццёўленых прац: інтэр’еры кінатэатра «Партызан» (1964-66), кафэ «Каменная кветка» (1963-65) па вул. Талбухіна ў г. Мінску, прадпрыемства ЛВА Ленкандытарпрама ў г. Ленінградзе (1979-80), харчовыя прадпрыемствы ў гарадах Ціхвін (1982), Кінгісеп (1987-89) Ленінградскай вобл., у г. Савецку Калінінградскай вобл., Тутаеве Яраслаўскай вобл. (1986-91) і інш. Праекты прадпрыемстваў і комплексаў у гарадах Мінску (завод эндакрынных прэпаратаў, рэканструкцыя фабрыкі «Камунарка»), Волагдзе, Магнітагорску, Екабпілсе ў Латвіі (1976), Андыжане ва Узбекістане (1972); конкурсныя і тыпавыя праекты харчовых прадпрыемстваў.
Аўтар публікацый у часопісе «Архітэктура і будаўніцтва», у зборніку «Архітэктура ў імя жыцця».
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Берёзкина Инна Авелевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Березкина Инна Аркадьевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)