Ігар Мікалаевіч Байцоў
Ігар Мікалаевіч Байцоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 красавіка 1936 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 ліпеня 2018 (82 гады) |
Альма-матар | |
Месца працы |
Ігар Мікалаевіч Байцоў (нар. 20 красавіка 1936, г. Яраслаўль, РСФСР — 19 ліпеня 2018) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 20 красавіка 1936 ў Яраслаўлі, у сям‘і фізікаў[1].
Скончыў у 1959 годзе архітэктурнае аддзяленне будаўнічага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута (выкладчыкі Н. М. Макляцова, Ю. А. Ягораў, В. І. Гусеў). У 1959—1962 гадах працаваў у Мінскім аддзяленні ДСПІ «Прамэнергапраект»; у 1962—1964 гадах у інстытуце «Белхарчпраект»; у 1964—1965 гадах у інстытуце «Белпрампраект»; у 1965—1972 гадах у інстытуце «Белхарчпраект» (з 1966 пераназваны ў «Белдзіпрахарчпрам»); у 1972—1974 гадах у інстытуце «Белкамунпраект»; у 1974—1996 гадах галоўны архітэктар майстэрні «Белжылпраект»; у 1997—2003 гадах у інстытуце НДПТІБ[2].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года[3].
Пражываў у Мінску[3]. Памёр пасля цяжкай хваробы 19 ліпеня 2018 года[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы: маргарынавы завод у Карагандзе (1971)[3], комплекс харчовых прадпрыемстваў у прамвузле «Дражня» ў г. Мінску (1972)[2], хлебазаводы ў Таліне (1972) і Брэсце (1973)[3], пабудаваны ў 1975, сааўтары С. Корчык, Т. Пукач); піянерскі лагер «Дразды» Галоўгаза БССР ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці (1976, пабудаваны ў 1978, прызнаны адной з лепшых пабудоў 1978 на аглядзе СА БССР)[2], рэканструкцыя гасцініцы ў г.п. Івянец Валожынскага раёна (1977) і аптэкі № 13 у Мінску (1978)[3]; Музей Беларускага Палесся ў Пінску (1983—1986, пабудаваны ў 1987—2000, сааўтары С. Босак, А. Зіноўева, Побаль і інш.; дыплом I ступені СА БССР на аглядзе-конкурсе 1984); краязнаўчы музей у г. Нясвіжы (1991, пабудаваны ў 1995, у сааўтарстве з А. Зіноўевай); Мінскі абласны краязнаўчы музей у г. Маладзечна (1987—1988, пабудаваны ў 2006, у сааўтарстве з А. Зіноўевай); праект рэканструкцыі квартала «Залатая Горка» ў г. Мінску (1995-96, сааўтары Д. Фактаровіч, Побаль, Л. Карповіч, Чумак; дыплом БСА на аглядзе-конкурсе 1996)[2].
Быў аўтарам шматлікіх эсэ і артыкулаў у газетах «Наша Ніва», «Культура», часопісах «Архітэктура і будаўніцтва Беларусі», «Мансардавае будаўніцтва»[1].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з архітэктарам Інэсай Байцовай, меў дачку і трох унукаў. Дачка Кацярына таксама архітэктар[1].
Погляды
[правіць | правіць зыходнік]Падтрымліваў ідэі беларускага адраджэння. Лічыў, што трэба хоць раз на дзень пагаварыць па-беларуску з рускамоўным суразмоўцам[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д Прынцып Ігара Байцова: хоць раз на дзень пагаварыць па-беларуску з рускамоўным суразмоўцам
- ↑ а б в г Бойцов Игорь Николаевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- ↑ а б в г д Бойцов Игорь Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бойцов Игорь Николаевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Бойцов Игорь Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 20 красавіка
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Нарадзіліся ў Яраслаўлі
- Памерлі 19 ліпеня
- Памерлі ў 2018 годзе
- Выпускнікі архітэктурнага факультэта БНТУ
- Супрацоўнікі БелНДПІэнергапрама
- Супрацоўнікі Белдзіпрааграхарчпрама
- Супрацоўнікі Белпрампраекта
- Супрацоўнікі Белкамунпраекта
- Супрацоўнікі Белжылпраекта
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары XXI стагоддзя
- Архітэктары Мінска
- Архітэктары Пінска
- Архітэктары Нясвіжа
- Архітэктары Маладзечна