Інстытут эвалюцыйнай антрапалогіі таварыства Макса Планка
Інстытут эвалюцыйнай антрапалогіі таварыства Макса Планка (MPI-EVA) | |
---|---|
![]() | |
Арыгінальная назва | ням.: Max-Planck-Institut für evolutionäre anthropologie |
Заснаваны | 1997 |
Супрацоўнікаў |
|
Размяшчэнне | Лейпцыг |
Юрыдычны адрас | Deutcher Platz 6, 04103 Leipzig |
Сайт | www.eva.mpg.de |
![]() |
Інстытут эвалюцыйнай антрапалогіі Таварыства Макса Планка (ням.: Max-Planck-Institut für evolutionäre Anthropologie, скарочанае найменне MPI-EVA) — міждысцыплінарны навукова-даследчы інстытут у Лейпцыгу (Германія), адзін з інстытутаў Таварыства развіцця навукі імя Макса Планка. Асноўная задача інстытута складаецца ў даследаванні гісторыі, эвалюцыйнай разнастайнасці і магчымасцяў чалавечага арганізма, у тым ліку ў параўнанні з вышэйшымі прыматамі.
Інстытут заснаваны ў 1997 годзе.
Падраздзяленні[правіць | правіць зыходнік]
Інстытут складаецца з пяці аддзяленняў:
- Аддзяленне эвалюцыйнай і параўнальнай псіхалогіі — вывучае паводніцкае і моўнае развіццё дзяцей, а таксама паводзіны прыматаў ў няволі;
- Аддзяленне эвалюцыйнай генетыкі — вывучае малекулярныя адрозненні людзей і вышэйшых прыматаў, а таксама эвалюцыю чалавека з дапамогай метадаў малекулярнай генетыкі (малекулярная антрапалогія);
- Аддзяленне эвалюцыі чалавека — вывучае перадгісторыю чалавека на падставе выкапневых рэшткаў;
- Аддзяленне прыматалогіі — вывучае паводзіны розных відаў вышэйшых прыматаў ў натуральных умовах на падставе непасрэдных назіранняў і з дапамогай генетычнага і гарманальнага аналізу.
- Аддзяленне чалавечых паводзін, экалогіі і культуры (адкрыта ў 2015 годзе) — прадугледжвае вывучаць прыроду чалавечай адаптацыі і разнастайнасць чалавечых таварыстваў;
- Аддзяленне лінгвістыкі (існавала ў 1998-2015 гг.) — вывучала разнастайнасць чалавечых моў і яго гістарычную аснову (асноўныя напрамкі — гістарычная лінгвістыка і тыпалогія).
Кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Кожнае з пяці аддзяленняў інстытута мае свайго дырэктара, пры гэтым кожны з дырэктараў па чарзе выконвае абавязкі выканаўчага дырэктара інстытута (на працягу двух гадоў):
- Аддзяленне псіхалогіі развіцця і параўнальнай псіхалогіі — Майкл Тамазэла;
- Аддзяленне эвалюцыйнай генетыкі — Свантэ Пяэба;
- Аддзяленне эвалюцыі чалавека — Жан-Жак Юблен;
- Аддзяленне прыматалогіі — Крыстоф Бёш;
- Аддзяленне чалавечых паводзін, экалогіі і культуры — Рычард МакЭлрэт;
- Аддзяленне лінгвістыкі — Бернард Камры (да 2015 года).
Вядомыя праекты[правіць | правіць зыходнік]
- З 2005 Інстытут эвалюцыйнай антрапалогіі працуе над расшыфроўкай геному неандэртальца на аснове наяўных акамянелых рэшткаў. Было выяўлена, што паслядоўнасці ДНК неандэртальца і сучаснага чалавека супадаюць амаль на 100 %, пры гэтым асаблівасцю неандэртальцаў з'яўлялася тое, што яны не маглі піць малако.[1]
- Стварэнне Атласа моўных структураў
- Сусветны атлас моўных структураў (The World Atlas of Language Structures) быў апублікаваны выдавецтвам Oxford University Press ў выглядзе кнігі з дадаткам CD у 2005, ён таксама даступны на сайце http://wals.info. Ён уяўляе сабой вялікую базу дадзеных па розным моўным з'явам розных узроўняў (фаналагічным, граматычным, лексічным), створаную калектывам з больш чым 40 аўтараў пад кіраўніцтвам М. Хаспельмата, М. Драйера, Д. Гілан і Б. Комри.
- У Атлас уключана 141 карта з тлумачальным тэкстам, кожная карта дэманструе размеркаванне пэўнай з'явы ў вялікаай моўны выбарцы (ад 120 да 1370 моў). Усяго ў Атласе прыцягваецца матэрыял 2650 моў свету.
- Дакументацыя моў свету
- Шэраг праектаў аддзялення лінгвістыкі прысвечаны дакументацыі раней не апісаных або недастаткова апісаных моў, многія з якіх знаходзяцца пад пагрозай знікнення. У прыватнасці, супрацоўнікі аддзялення працавалі і працуюць над мовамі:
- Каўказа — аварская, лезгінская, бяжтынская, цэзская, хваршынская, чачэнская і інгушская мовы
- Інданэзіі — некалькі малайска-палінезійскіх моў[2]
- Андаманскіх астравоў — джарава
- Паўднёвай Амерыкі — масетэн (ізалят), кахінава (сям'я пана) і інш.
- Паўднёвай Сібіры — цюркскія мовы саяна-алтайскага рэгіёну
- Афрыкі — заходні !хонг (Намібія)
- На Аддзяленні лінгвістыкі таксама арганізуецца архіў дадзеных па неапісаным, мала апісаным і выміраючым мовам (галоўным чынам лічбавыя запісы).
Каардынаты[правіць | правіць зыходнік]
- Max Planck Institute for Evolutionary Anthropology
- Deutscher Platz 6
- 04103 Leipzig
Зноскі
- ↑ Геном неандертальцев будет реконструирован (07 июля 2005 года) Архівавана 10 лютага 2012., Генетики открывают тайну нашего происхождения, Неизвестные предки(недаступная спасылка)
- ↑ Research — Jakarta Field Station Архівавана 26 чэрвеня 2009.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйны сайт MPI-EVA
- Бригитта Пакендорф.(недаступная спасылка) АОтделение лингвистики Института эволюционной антропологии общества Макса Планка и изучение языков Сибири(недаступная спасылка)