Іозеф Стэфан
| Іозеф Стэфан | |
|---|---|
| Joseph Stefan | |
| | |
| Дата нараджэння | 24 сакавіка 1835[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 7 студзеня 1893[1][2][…] (57 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | матэматык, фізік, паэт, навуковы работнік, пісьменнік, прафесар, выкладчык універсітэта |
| Навуковая сфера | фізіка |
| Месца працы | |
| Альма-матар |
|
| Навуковы кіраўнік | Андрэас фон Этынсгаўзен[d][7] |
| Вядомыя вучні | Л. Больцман |
| Вядомы як | аўтар закона Стэфана — Больцмана |
| Член у | |
| Узнагароды |
прэмія Лібена[d] (1865) |
Іозеф Стэ́фан[8] (ням.: Joseph Stefan, 24 сакавіка 1835, Санкт-Пёльтэн — 7 студзеня 1893, Вена) — аўстрыйскі фізік і матэматык. Член Аўстрыйскай акадэміі навук (1865).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Стэфан нарадзіўся ў Санкт-Пёльтэне ў сям’і этнічных славенцаў. Скончыў гімназію ў Клагенфурце і падумваў пра ўступленне ў ордэн бенедыкцінцаў, аднак вырашыў займацца фізікай і матэматыкай і паступіў у Венскі ўніверсітэт, які скончыў у 1857. Пасля выкладаў ва ўніверсітэце (з 1863 — прафесар кафедры вышэйшай матэматыкі і фізікі), з’яўляўся дырэктарам Інстытута эксперыментальнай фізікі (з 1866), рэктарам універсітэта (1876—1877), віцэ-прэзідэнтам Аўстрыйскай акадэміі навук.
Імя Стэфана носіць найбуйнейшы даследчы інстытут у Славеніі.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Вядомы сваімі працамі па розных абласцях фізікі — кінетычнай тэорыі газаў, тэорыі цеплавога выпраменьвання, оптыцы, акустыцы, электрамагнетызму і інш. Вывучаў дыфузію і цеплаправоднасць газаў, атрымаў каэфіцыенты цеплаправоднасці шматлікіх з іх. У 1879 годзе шляхам вымярэння цеплааддачы плацінавага дрота пры розных тэмпературах усталяваў прапарцыйнасць энергіі, якая выпраменьвацца ім, чацвёртай ступені абсалютнай тэмпературы. Выкарыстоўваючы гэту заканамернасць, упершыню даў дакладную ацэнку тэмпературы паверхні Сонца — каля 6000 градусаў. Тэарэтычнае абгрунтаванне гэтага закона, вядомага як закон Стэфана — Больцмана, было дадзена ў 1884 годзе вучнем Стэфана Людвігам Больцманам.
У матэматыцы вядомы задача Стэфана і адваротная задача Стэфана з рухомай мяжой у тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў з частковымі вытворнымі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- 1 2 MacTutor History of Mathematics archive — 1995. Праверана 22 жніўня 2017.
- 1 2 Josef Stefan // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Josef Stefan // Encyclopædia Britannica Праверана 30 красавіка 2024.
- 1 2 3 4 5 MacTutor History of Mathematics archive — 1995.
- ↑ Стефан Йозеф // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ https://fotoeins.com/2020/02/10/my-vienna-wiener-zentralfriedhof/#munk
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
- ↑ БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Стэ́фан Іозеф // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 237. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Й. Стефан Архівавана 9 мая 2021. // Ю. А. Храмов. Физики: Биографический справочник. — М.: Наука, 1983. — С. 38-39.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 24 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1835 годзе
- Нарадзіліся ў Аўстрыйскай імперыі
- Памерлі 7 студзеня
- Памерлі ў 1893 годзе
- Памерлі ў Вене
- Пахаваныя на Цэнтральных могілках Вены
- Выкладчыкі Венскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Венскага ўніверсітэта
- Члены Аўстрыйскай акадэміі навук
- Члены Баварскай акадэміі навук
- Члены Гётынгенскай акадэміі навук
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі Аўстрыі
- Фізікі XIX стагоддзя
- Рэктары Венскага ўніверсітэта
- Нарадзіліся ў Клагенфурце