Іосіф Іосіфавіч Лянькоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Іосіф Іосіфавіч Лянькоў
Дата нараджэння 14 лютага 1941(1941-02-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 2020
Месца смерці
Род дзейнасці эканаміст
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук (1989)
Навуковае званне
Альма-матар

Іосіф Іосіфавіч Лянько́ў[1] (нар. 14 лютага 1941, вёска Куты, Магілёўскі раён — 2020, Мінск) — беларускі вучоны эканаміст-аграрнік. Член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Беларусі (1993—2003), доктар эканамічных навук (1989), прафесар (1991).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1964). У 1964—1966 гг. працаваў галоўным эканамістам саўгаса ў Карагандзінскай вобласці. З 1970 г. у БСГА. Працаваў дацэнтам (1970—1987), загадчыкам кафедры матэматычнага мадэліравання эканамічных сістэм АПК (1987—2001). З 2001 г. загадчык кафедры мадэліравання і прагназавання эканомікі АПК Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па праблемах планавання і матэматычнага мадэліравання эканамічных сістэм аграрна-прамысловага комплексу. Распрацаваў сістэму эканоміка-матэматычных мадэлей для аптымізацыі развіцця АПК рэгіёна, ажыццяўлення спецыялізацыі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў ва ўмовах кааперавання.

Аўтар звыш за 160 навуковых прац.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]