Ірына Варабей
Ірына Варабей | |
---|---|
Род дзейнасці | мастак, пісьменнік, перакладчык, журналіст, фатограф |
Дата нараджэння | 15 кастрычніка 1959 (65 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Веравызнанне | БАПЦ |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
Ірына Варабей (нар. 15 кастрычніка 1959, Мінск, Беларусь) — беларуская мастачка, пісьменніца, перакладніца, журналістка, фатограф, стваральніца мастацка-дызайнерскай студыі «Spirit of Belarus» у Канадзе.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў Мінску. Бацька — Пётр Варабей, журналіст, маці — Аляксандра Варабей, мнс БДУ.
З 1966 па 1976 вучылася ў сярэдняй школе № 24 горада Мінска.
У 1981 годзе скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, аддзяленне беларускай і рускай мовы і літаратуры.
З 1980 па 1994 год працавала трэнерам па веславанню на байдарках СДЮШАР таварыства «Спартак».
З 1999 года эмігравала ў Таронта (Канада).
З 2001 года член Згуртавання Беларусаў Канады. З 2002 па 2009 уваходзіла ў Галоўную ўправу ЗБК. З 2006 па 2009 была Сакратаром Рады Таронтаўскай Парафіі Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы.
У 2002 годзе прынятая ў Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва (БІНіМ) у Канадзе. З 2002 па 2017 была на пасадзе Сакратара БІНіМ.
З 2002 па 2009 была афіцыйным прадстаўніком Згуртавання беларусаў Канады ў грамадскай арганізацыі «Канадыйцы за Музей генацыду» (Canadians for a Genocide Museum). У 2006 г., 28 сакавіка ў Доме ўрада штата Антарыа ў Таронта, Канада ў рамках Тыдню памяці ахвяр генацыду (Genocide Memorial Week) прагучала Прамова[1] Ірыны Варабей «The Genocide on Belarusan People Is Just Going On».
З 2002 па 2004 гады з’яўлялася рэдактарам таронтаўскай газеты «Беларускае слова».
З 2008 — член Саюза беларускіх пісьменнікаў.
З 2005 — член «Embroiderer’s Association of Canada» (Таварыства вышывальніц Канады) і «Toronto Guild of Stitchery» (Таронтаўская гільдыя вышывання).
У 2008 заснавала мастацка-дызайнерскую кампанію «Spirit of Belarus» па стварэнню схем для ручной мастацкай вышыўкі.
З 2009 у якасці майстрыхі-дызайнера супрацоўнічае пад персанальным брэндам «Spirit of Belarus» з часопісам «A Needle Pulling Thread» (Канада).
У 2010 г. з брэндам «Spirit of Belarus» прынятая ў «Needlework Designers of Canada» (Гільдыя дызайнераў вышыўкі Канады).
Пад брэндам «Spirit of Belarus» у Канадзе стварае схемы для мастацкай вышыўкі, заснаваных на беларускіх арнаментах і вобразах, схемы і работы прэзентуюцца на шматлікіх выставах і шоу у Канадзе. Займаецца папулярызацыяй традыцыйнай беларускай тэхнікі «Belarusan Nizanka» (беларуская нізанка), дае класы і варштаты, напісала туторыял "Belarusan Nizanka. Step-By-Step Tutorial Basic З’яўляецца патаянным удзельнікам штогадовага міжнароднага фестывалю CreativFestival ў Таронта, дзе ладзіць свае выстаўкі і варштаты.
У 2016 г. дзве вышываныя работы Ірыны Варабей «Kaliada Goat» i «Ripples-On-Water» былі адабраны ва ўсеканадыйскім конкурсе для ўдзелу ў трохгадовым шоу-турнэ па Антарыа «Threadworks 2016».
Двойчы была прызёрам конкурсаў фатаграфіі часопіса «Canadian Geographic» у 2008 і 2009 гадах.
Ірына Варабей — майстар кароткай формы, аўтар шматлікіх эсэ: «Дзе ляжыць залатое вядзерца?», «Краіна вольных волатаў», «Апосталы радзімы», «Як мы вясну загукалі», «Упартасць кветак», «Мая Свабода», прыпавесці «Калі куляюцца нябёсы», аповеда «Брат родны, брат малочны» і артыкулаў. Публікуецца ў часопісе «Дзеяслоў», альманаху «Беларус», газеце «Наша ніва», «Беларускае слова» (Таронта).
У 2005 годзе ў «Бібліятэчцы Бацькаўшчыны» выдала кнігу «Там, дзе сэрца маё».
Пераклала англамоўны раман канадскага пісьменніка Кастуся Акулы «Tomorrow Is Yesterday» на беларускую мову. Пераклад «Заўтра ёсць учора» быў выдадзены Згуртаваннем беларусаў свету «Бацькаўшчына» беларускім класічным правапісам у 2008 г.
Займаецца перакладамі канадскай індзейскай літаратуры на беларускую мову. Пераклады публікаваліся ў часопісе «Дзеяслоў», альманаху «Беларус». Пераклала і выдала кнігу класіка канадска-індзейскай літаратуры Паўлін Джонсан«Легенды Ванкувера».
Выданні
[правіць | правіць зыходнік]- Там, дзе сэрца маё. Ірына Варабей, Мінск: Медысонт, 2005. (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн. 6). — 500 ас. — ISBN 985-504-010-4
- Заўтра ёсць учора. Кастусь Акула. раман / перакл. Ірына Варабей, Мінск: Медысонт, 2008. (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн. 15). — 500 ас. — ISBN 978-985-6530-91-6
- Легенды Ванкувера. Паўлін Джонсан-Тэкеянўакей / перакл. Ірына Варабей, Таронта, 2017 (электроннае выданне Ірына Варабей) — ISBN 978-609-8213-60-7
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаная Медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі «у знак прызнання заслугаў у папулярызацыі Беларусі праз мастацтва», 2018.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Персанальны вебсайт
- Блог студыі «Spirit of Belarus»
- Персанальная старонка ў Facebook
- Старонка студыі «Spirit of Belarus» у Facebook
- Старонка на сайце «Kamunikat»
- Кнігі на сайце «Issuu»
- Блог перакладаў з індзейскай літаратуры «Згубленая выспа»
- Pages using the JsonConfig extension
- Асобы
- Нарадзіліся 15 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1959 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Члены Беларускага інстытута навукі і мастацтва
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
- Мастакі Беларусі
- Мастакі Канады
- Пісьменнікі Беларусі