Ірына Барысаўна Лаўроўская

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Ірына Лаўроўская)
Jump to navigation Jump to search
Ірына Барысаўна Лаўроўская
Дата нараджэння 8 лютага 1951(1951-02-08) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці архітэктар
Навуковая сфера архітэктура, урбаністыка, мастацтвазнаўства
Альма-матар Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут
Навуковы кіраўнік Ежы Кавальчык
Вядомая як даследчыца архітэктуры старажытнага Брэста
Партыя

Ірына (Ірэна) Лаўроўская (8 лютага 1951, Брэст) — архітэктар, выкладчык, доктар мастацтвазнаўства ў галіне ўрбаністыкі і архітэктуры, грамадская дзеячка.

Сям’я і адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 8 лютага 1951 года ў Брэсце, у сям’і афіцэра-франтавіка з Ленінграда. Скончыла сярэднюю школу № 20 г. Брэста, пасля чаго паступіла на архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынэрна-будаўнічага інстытута (сёння — Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт). Па яго заканчэнні была размеркавана ў Віцебск, але ўрэшце зноў вярнулася ў родны горад. Жыве ў Брэсце.

Праца і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Да 1985 года працавала ў праектнай арганізацыі «Брэстграмадзянпраект». Ёй сумна было займацца тыпавымі праектамі і таму яна перайшла на працу ў школу. У 19891999 гг. — старэйшы выкладчык кафедры мастацка-графічных дысцыплін Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. У сяр. 1990-х выкладала па-беларуску курс «Гісторыя архітэктуры і сусветнага мастацтва» у беларускім ліцэі пры Брэсцкай філіі Беларускага гуманітарнага адукацыйна-культурнага цэнтра.

З канца 1980-х займаецца папулярызацыяй гісторыі старажытнага Брэста і яго шматлікай архітэктурнай спадчыны. З 1989 г. — адзін з ініцыятараў і актывістаў грамадскай кампаніі па ўратаванні аднаго з сімвалаў сярэднявечнага Брэста — кляштара бернардзінак на тэрыторыі Валынскага прадмесця ў крэпасці. [1] Уласна Ірына Лаўроўская ў канцы 1980-х як архітэктар ідэнтыфікавала руіны пабудоваў, якія пакінула пасля расфармаваньня воінская часць, як рэшткі бернардынскага кляштару.

Адзін з заснавальнікаў і прэзідэнт грамадскага аб’яднання «Стары горад» з моманту яго юрыдычнай рэгістрацыі ў органах улады ў студзені 1992 г. і да ліквідацыі арганізацыі ў красавіку 2007 паводле судовага рашэння ў адказ на позву Упраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама.

Як кіраўнік «Старога горада» выступіла адным з ініцыятараў і арганізатараў Фэсту брэстчан свету ў ліпені 1994 г., у якім прынялі ўдзел звыш 300 ураджэнцаў і былых жыхароў Брэста і краю — беларусаў, палякаў, украінцаў, яўрэяў, якія былі вымушаны пакінуць родны горад у розныя часы.

З’ўлялася членам БНФ, у 2000-ыя — член Сойма БНФ.

Навуковыя інтарэсы[правіць | правіць зыходнік]

Як даследніца гісторыі і архітэктуры Брэста, праходзіла шэраг стажыровак у Беларусі і па-за яе межамі, працавала ў архівах Варшавы, Любліна, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Вільні, Львова і інш., публікавала артыкулы ў навуковай літаратуры і ў СМІ. Доктар габілітаваны. Абаранілася ў Варшаве, у верасні 2006 г. у Інстытуце мастацтвазнаўства Польскай Акадэміі навук. Тэма навуковай працы (кіраўнік — праф. д-р Ежы Кавальчык): «Брэст-Літоўскі ў перыяд I Рэчы Паспалітай (1569-1795). Перамены ў планіроўцы і архітэктура» («Brześć Litewski w okresie I Rzeczypospolitej (1569—1795). Przemiane przstrenne i architektura»).[2]

Даследуючы гісторыю Брэста, з’яўляецца спецыялістам у галіне ўрбаністыкі, сакральнай архітэктуры і архітэктуры барока, аўтар манаграфіі, навуковых і папулярных артыкулаў па гісторыі архітэктуры. З’яўлялася рэдактарам гістарычнай рубрыкі «Exlusivus encyclopedia» у газеце «Брестский курьер», якую рыхтавала ГА «Стары горад».

Актыўна выступае па пытаннях горадабудаўніцтва ў Брэсце, захавання комплексу пабудоваў у гістарычным цэнтры горада, захавання калоніі імя Фелікса Варбурга,[3] ладзіць навуковыя семінары і грамадскія кансультацыі. Старшыня Фонду «European Urban Institute» (зарэгістраваны ў Польшчы).[4] Член грамадскай назіральнай камісіі пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]