Ірына Уладзіміраўна Дрыга

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ірына Уладзіміраўна Дрыга
 
Адукацыя:
Навуковая ступень: кандыдат педагагічных навук[d] (1998)
Дзейнасць: дзяржаўны дзеяч
Нараджэнне: 9 снежня 1970(1970-12-09) (48 гадоў)

Ірына Уладзіміраўна Дрыга (нар. 9 снежня 1970, г. Мінск, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Кандыдат педагагічных навук.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1992 годзе Мінскі інстытут культуры. У 19921999 гг. працавала лабарантам кафедры бібліятэказнаўства, з’яўлялася аспірантам кафедры бібліяграфіі і дакументазнаўства, затым выкладчыкам кафедры бібліяграфіі і дакументазнаўства Беларускага ўніверсітэта культуры[1]. Абараніла ў 1998 годзе дысертацыю па педагогіцы «Сістэма бібліяграфічнай інфармацыі па мастацтве ў Рэспубліцы Беларусь: тэарэтыка-метадычныя праблемы»[2].

У 19992014 гадах — вядучы спецыяліст, галоўны спецыяліст аддзела аналізу працы сродкаў масавай інфармацыі інфармацыйна-аналітычнага кіравання, саветнік-кансультант упраўлення аналізу працы сродкаў масавай інфармацыі Галоўнага ўпраўлення грамадска-палітычнай інфармацыі; галоўны саветнік упраўлення інфармацыйнай і сацыяльна-культурнай палітыкі галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення, а потым і начальнік упраўлення інфармацыйнай і сацыяльна-культурнай палітыкі галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення сацыяльна-культурнай палітыкі галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[1].

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 мая 2014 г. № 407 прызначана першым намеснікам Міністра культуры Рэспублікі Беларусь[1]. Падчас працы на пасадзе ўласна цэнзурыравала п'есы і спектаклі. Пры яе падтрымцы Мінкульт маніпуліраваў з вынікамі конкурсаў на размеркаванне дзяржпадтрымкі ў вобласці культуры[3].

У снежні 2014 года падпісала пастанову, якая змяніла граніцы ахоўнай зоны мемарыяла «Курапаты», праз што пазней каля гэтага месца, дзе ў сталінскія часы расстрэльвалі людзей, скандальна з’явіўся рэстаран «Поедем поедим»[2].

У канцы кастрычніка 2018 года перад пачаткам кінафестывалю «Лістапада» стала вядома, што ягоная дырэкцыя не будзе браць удзел у выбары фільмаў для нацыянальнага конкурсу, а канчатковае рашэнне застаецца за камісіяй, на чале якой — першы намеснік міністра культуры Ірына Дрыга. Пазіцыю камісіі Дрыга растлумачыла тым, што нацыянальны конкурс для кінасуполкі з’яўляецца адным з самых галоўных, таму вырашана было пашырыць спектр асоб, якія будуць займацца адборам.

Кінасупольнасць успрыняла новаўвядзенне як спробу цэнзуры. Камісія не дапусціла на фестываль працы рэжысёраў Андрэя Кудзіненкі, Андрэя Куцілы, а таксама альманах Мікіты Лаўрэцкага і Юліі Шатун. Узнікла небяспека, што такое ўмяшанне можа паўплываць на акрэдытацыю «Лістапада» ў Міжнароднай федэрацыі асацыяцый кінапрадзюсараў FIAPF. У выніку стваральнікі дзвюх карцін знялі фільмы з конкурсу, а кінакрытык Андрэй Расінскі заклікаў кінематаграфістаў не пускаць фільмы на фестываль, пакуль Ірына Дрыга не будзе звольнена[2]. Выказалі сваю пазіцыю і міжнародныя госці фестывалю: асуджэнне ў бок чыноўніцы Дрыгі прагучала са сцэны з вуснаў журы Фіпрэссі[3].

У лістападзе 2018 года звольнена са сваёй пасады[4]. Такім чынам Ірыну Дрыгу не проста знялі з пасады, але яшчэ і панізілі да ўзроўня начальніка кіравання. Пры тым што гэта стала другім яе паніжэннем[3].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]